ГРОДНА
Аўторак,
03 снежня 2024 года |
Кастрычнік – выключны месяц
У чарговы раз вітаю Вас, дарагія Чытачы “Слова Жыцця”!
Вельмі хутка мінула лета – час водпускаў і адпачынку, так жа хутка мінуў верасень, і ўжо распачаўся кастрычнік. Для нас, католікаў, кастрычнік выключна важны, бо ў гэтым месяцы мы ўшаноўваем Маці Божую Марыю, штодзённа адгаворваючы найпрыгажэйшую малітву – Ружанец. Чым з’яўляецца гэты цудоўны Ружанец, і чаму ён такі важны ў жыцці веруючай асобы?
Ружанец – гэта хрысціянская малітва, якая першапачаткова называлася Псалтыром Найсвяцейшай Панны Марыі (150 псалмоў – 150 “Вітай, Марыя”). Гэтая малітва вядома і ўжываецца ў Касцёле з часоў сярэднявечча, хоць яе карані значна старэйшыя. Паводле пэўнай старажытнай гіпотэзы і некаторых гісторыкаў Касцёла, крыжаносцы павінны былі дастасаваць да хрысціянскай малітвы пэўную практыку, якая існавала ў ісламскім свеце. Яна заключалася ў прамаўленні 99-ці імён Алаха пры дапамозе ланцужка і зярнят. Існавала таксама іншая гіпотэза, якая сцвярджала, што ўжо Айцы пустыні ў III – IV стагоддзях пачалі ўжываць шнуркі для лічэння паўтараемых малітваў. †

Слова “ружанец” атаясамліваецца не толькі з самой малітвай, але таксама з характэрнай каронкай (г.зн. малітоўным шнурам), якая ўжываецца для адлічвання колькасці паўтораных чарговых частак малітвы. Дамініканін бл. Алан дэ ла Рош (памёр у 1475 г.) распачаў новы этап у папулярызацыі гэтай пабожнай практыкі. Ён ініцыіраваў распаўсюджанне традыцыі Касцёла, паводле якой непасрэдна Найсвяцейшая Панна натхніла св. Дамініка адгаворваць ружанцовую малітву за навяртанне ерэтыкоў і грэшнікаў, а таксама прапанаваў разважаць таямніцы ў трох частках (I – Уцелаўленне, II – Мука і Смерць Хрыста і III – Хвала Хрыста і Марыі). Акрамя гэтага ён заснаваў Брацтва псалтыра Бласлаўлёнай Панны Марыі, члены якога былі абавязаны штодзённа адгаворваць Ружанец. У наступныя гады пачалі ўзнікаць новыя шматлікія Ружанцовыя брацтвы ва ўсёй Еўропе.
Першыя папскія дакументы аб Ружанцы датычыліся прывілеяў і адпустаў, якія папа Сікст IV удзеляў Ружанцовым брацтвам, звязаным з дамініканскім ордэнам. У 1572 г. папа Пій V устанавіў успамін Маці Божай Ружанцовай як вотум падзякі за перамогу ў марской бітве пад Лепанта. Гэтая бітва разгарэлася 7 кастрычніка 1571 г. паміж хрысціянскім і турэцкім флотам (адсюль мы маем свята Маці Божай Ружанцовай 7 кастрычніка, а кастрычнік пачаў лічыцца месяцам ружанцовай малітвы).
З пачатку існавання гэтай малітвы функцыянавалі тры часткі Ружанца. Змену здзейсніў папа бл. Ян Павел II апостальскім лістом “Rosarium Virginis Mariae” ад 16 кастрычніка 2002 года, уводзячы новую частку Ружанца – Таямніцы святла.
Сёння многім здаецца, што адгаворванне Ружанца – гэта манатонная малітва, якая застаецца прэрагатывай старэйшых людзей. Ружанцовая малітва не палягае толькі на паўтарэнні асобных малітваў. Малітвы “Ойча наш” і “Вітай, Марыя” павінны быць дапамогай у разважанні таямніц Евангелля, а таму сутнасцю ружанцовай малітвы з’яўляецца медытацыя, а тым самым – сустрэча з жывым Езусам Хрыстом і Яго Маці.
На жаль, трэба прызнаць, што ўсё менш людзей адмаўляюць гэтую прыгожую традыцыйную малітву. Аднак з іншага боку можна заўважыць, што Ружанец пастаянна жывы ў Касцёле! Для пацвярджэння цудоўнай моцы Ружанца дастаткова прыгадаць некалькі цікавых момантаў з сучаснай гісторыі.
Адным з найбольш вядомых цудаў ружанцовай малітвы з’яўляецца цуд у Хірасіме ў 1945 годзе. За некалькі месяцаў да таго, як авіяцыя ЗША скінула атамную бомбу, у гэтым горадзе з’явіліся два мужчыны, якія абвяшчалі неабходнасць навяртання, бо набліжаецца непазбежная катастрофа. Яны таксама гаварылі пра неабходнасць штодзённай ружанцовай малітвы. Пасля ядзернай атакі аказалася, што ў горадзе засталіся некранутымі два будынкі (усё іншае было поўнасцю знішчана), у якіх выжылі людзі. Яны гаварылі, што ноччу перад атакай ім з’явіўся анёл і прывёў іх у дамы сём’яў, якія паслухалі заклік Марыі да адгаворвання Ружанца. Трэба дадаць, што эксперты ЗША пазней агледзелі тэрыторыю, дзе захаваліся некранутыя дамы, і прызналі, што гэтая з’ява павінна была мець звышнатуральны характар.
Іншым прыкладам з’яўляецца рэвалюцыя ў Філіпінах. У 80-я гады дыктатар Ф. Марком распачаў масавыя арышты. Частка людзей збунтавалася і выйшла на вуліцы з ружанцамі ў руках. Праз некалькі дзён дыктатар выслаў войска, каб скарыць натоўп. Але танкі затрымаліся, а самі салдаты далучыліся да супольнай малітвы. Такім чынам, 22 – 25 лютага 1986 года адбылася бескрывавая рэвалюцыя ў сталіцы Філіпін Маніле і звяржэнне дыктатара.
Гэта толькі некаторыя цуды сусветнага маштабу, запісаныя міжнароднай публікай у сучаснай гісторыі. Колькі яшчэ цудаў штодзённа здзяйсняецца ў нашых сем’ях і парафіях дзякуючы ружанцовай малітве. Кастрычнік – гэта месяц, асаблівым чынам прысвечаны ружанцовай малітве. Я веру, што ў кожнай парафіі арганізоўваюцца ружанцовыя набажэнствы. Горача заахвочваю ўсіх, хто катэхізуе дзяцей і моладзь, – ксяндзоў, манаскіх сясцёр, катэхетаў і катэхетак – адкрываць перад сваімі падапечнымі прыгажосць і моц гэтай малітвы. Заахвочваю міністрантаў, лектараў, а асабліва дзяцей, якія рыхтуюцца да прыняцца сакраманту I св. Камуніі, і моладзь, якая рыхтуецца да сакраманту канфірмацыі, далучацца да ружанцовай малітвы ў сваіх парафіях і падтрымліваць гэтую цудоўную традыцыю, якой з’яўляюцца кастрычніцкія ружанцовыя набажэнствы.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 29 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.