ГРОДНА
Серада,
09 ліпеня 2025 года |
З каталіцкага друку (55)

невядомыя тэксты Караля Вайтылы
Невядомыя дагэтуль тэксты выпусціць выдавецтва “WAM”. Гэта тэксты набажэнстваў, якія рыхтаваў малады душпастар парафіі св. Фларыяна ў Кракаве.
“Я вельмі ўсцешаны, што гэты тэкст быў знойдзены. Я вельмі здзівіўся. Мяне ўразіла тое, што ўжо тады Караль Вайтыла, будучы ксяндзом і душпастарам моладзі, так апярэджваў літургічную рэформу. Можна сказаць, што ён апярэджваў Сабор”, – гаворыць кардынал Станіслаў Дзівіш, даўняя правая рука Караля Вайтылы і Яна Паўла II. “У той складаны час, у перыяд праследавання Касцёла, Вайтыла не спыніўся на гэтым. Ён бачыў вялікія справы, на якіх можна будаваць будучыню”, – дадаў кардынал.
“У гэтых асабістых каментарыях і парадах, уплеценых у біблійныя і літургічныя тэксты, аўтар – кс. Вайтыла – дае нам прадчуванне смаку таго, чым ён карміў нас ужо як Папа, – гаворыць а. Яцэк Сепсяк, галоўны рэдактар выдавецтва «WAM». – Можна сказаць, што гэтыя невядомыя да гэтага часу думкі маладога душпастара дазваляюць нам убачыць, якім ён абяцаў быць, чым захапляўся ў маладосці, як спалучаў малітву, літургію ці пара-літургію з тэатральнай тэхнікай, з мастацкім чытаннем і спевам”.†

Пад дэвізам “Катэхет як сведка веры” ў Ватыкане адбыўся шэраг ініцыятыў, накіраваных да катэхетаў. Яны ўпісваюцца ў Год веры, што цяпер перажываецца ў Касцёле. Сустрэча была таксама нагодай для ўспаміну 20-й гадавіны публікацыі Катэхізіса Каталіцкага Касцёла.
Найважнейшай падзеяй Тыдня катэхетаў была сустрэча з Папам, які прамовіў спецыяльную катэхезу аб веры, а таксама нядзельная Эўхарыстыя са Святым Айцом. Было падлічана, што на яе прыбыло звыш 100 тысяч катэхетаў з усяго свету.
Падчас ватыканскай сустрэчы размова ішла між іншым аб спосабах абвяшчэння Евангелля ў розных грамадскіх кантэкстах, а таксама аб ролі і значэнні катэхетаў, асабліва ў такіх краінах як Афрыка і Лацінская Амерыка, дзе пры недахопе святароў катэхеты з’яўляюцца галоўнымі пераказчыкамі паслання Хрыста.

Ужо шосты раз на вуліцах гарадоў свету быў адгавораны Вяночак да Божай Міласэрнасці. На гэты раз акцыя дайшла таксама да вязняў з Польшчы і іншых краін.
Малітва на вуліцах гарадоў – гэта ініцыятыва, якая нарадзілася пасля беатыфікацыі кс. Міхала Сапоцькі – спаведніка і прадаўжальніка місіі св. Фаустыны, якая адбылася 28 верасня 2008 г. у Беластоку. На ўспамін аб гэтай падзеі за дзень Вяночка на вуліцах гарадоў была прынята менавіта гэтая дата.
Ужо год акцыя адганізоўваецца разам з гаіцянамі, якія аднымі з першых далучыліся да ініцыятывы. Жаданне ўдзельнічаць у акцыі выказалі таксама групы адразу з некалькіх дзяржаў і звыш ста польскіх гарадоў.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 176 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.