ГРОДНА
Субота,
14 снежня
2024 года
 

13 кастрычніка 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу з нагоды чарговай гадавіны біскупскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем шмат Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа і няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама здароўя і моцы для далейшага выканання нялёгкай і адказнай паслугі. Шчасці Божа.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Антонію Дзям’янку з нагоды 15-годдзя са дня прыняцця біскупскай сакры перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай усемагутны Бог узмацняе Вас і адорвае сваім бласлаўленнем і любоўю на кожны дзень. Няхай Божае слова, якое Вы засяваеце ў людскія сэрцы, прыносіць шчодры плён. Няхай кожная перажытая хвіліна прыносіць радасць, а побач будуць толькі зычлівыя людзі, гатовыя дапамагчы і падтрымаць у складаныя моманты.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Ігару Анісімаву з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: усіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа, апекі Маці Божай, моцнага здароўя, шмат сіл і стойкасці ў душпастарскай працы.
Парафіяне з касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ у Слоніме
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Вітольду Пятэльчыцу з нагоды 10-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем моцнага здароўя, стойкасці ў служэнні Богу і людзям, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова. Няхай Езус, якога Вы кожны дзень трымаеце ў сваіх далонях, бласлаўляе Вас на дарозе святарства, а Марыя – Маці святароў – няхай ахінае мацярынскай апекай і дапамагае заўсёды і ўсюды.
Любячая мама з сям’ёй, сем’і Станеўскіх, Ляўдацкіх, Пачобут
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды 30-годдзя перасылаем самыя шчырыя пажаданні моцнага здароўя, душэўнага супакою, аптымізму і радасці. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, св. Заступнік няхай дапамагае рэалізоўваць планы і намеры, а Маці Божая вядзе найпрыгажэйшымі сцежкамі сярод зычлівых і добрых людзей. Дзякуем за клопат аб нашай святыні і аб нашым духоўным развіцці.
З малітвай і павагай вернікі з Рандзілаўшчыны
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Iгару Анiсiмаву з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца перасылаем самыя шчырыя пажаданнi! Мы ўдзячныя Богу за дар Вашага жыцця! Жадаем, каб пры кожным удары Вашага чулага сэрца Вы адчувалi прысутнасць Езуса, каб кожны крок Вашай адданай душпастарскай працы быў асвечаны промнямі надзеi i Божай ласкi! Няхай заўсёды побач будзе Ваш моцны Анёл-ахоўнiк, а Мацi Божая, якая даручыла Вам свайго Сына, няхай агорне Вас сваёй мацярынскай пяшчотай! Жадаем Вам моцнага здароўя i шмат добразычлiвых сэрцаў побач. Вялiкi дзякуй Вам за святло Вашай душы, за клопат пра нашых дзяцей, за цудоўныя разважаннi Божага слова, пасля якiх сэрца напаўняецца радасцю!
Удзячныя сем’i Філiпавых, Руткоўскiх і Бельскiх са Слонiма
◊◊◊
Паважанаму айцу Аляксандру Махначу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шмат здароўя, душэўнага супакою, радасці, шчодрага плёну ў святарскай паслузе, апекі Маці Божай і св. Заступніка на кожны дзень жыцця, а таксама шмат Божых ласкаў. Шчыра дзякуем Вам за навуку і набожнасць, якія дапамагаюць нам паглыбляць і ўмацоўваць святло Божай веры.
Біблійнае кола са Шчучына
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Івану Огару з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, радасці, усмешак, душэўнага супакою, людской добразычлівасці і поспехаў у душпастарскай працы. Мы вельмі ўдзячныя Вам за цікавыя і змястоўныя вечары ў нашым араторыі. Няхай добры Бог Вас бласлаўляе, а Марыя, успамога хрысціян, мае ў сваёй апецы.
Удзячныя парафіяне, моладзь, дзеці і міністранты са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Махначу ў дзень Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай добры Бог апекуецца Вамі кожны дзень, узмацняючы ў веры, надзеі і любові, Найсвяцейшая Панна Марыя няхай ахінае Вас сваёй мацярынскай апекай, Святы Дух адорвае сваімі дарамі, а св. Заступнік асцерагае ад зла і падтрымлівае ў нялёгкай душпастарскай працы.
Ружа св. Максімільяна са Шчучына
◊◊◊
Шаноўнай Караліне Ігнатовіч з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем здароўя, душэўнага супакою, уцехі ад дзяцей, сямейнай цеплыні, радасці і мноства пазітыўных эмоцый кожны дзень. Няхай добры Бог адорвае Цябе ўсімі ласкамі, а Маці Божая мае ў сваёй апецы!
Рэдакцыя “Слова Жыцця”

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  18

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.