ГРОДНА
Субота,
14 снежня 2024 года |
Cетка Граху. Пыха
Мы ўсе створаны толькі па волі Бога. І, па сутнасці, асабіста нам, людзям, у гэтай бязмежнай прасторы належыць толькі адно – права выбару.
Для гэтага мы і жывём, каб з вольнай воляй, самастойна, з тысяч варыянтаў выбіраць адзін. Але, як часта здараецца, гэтая бязмежнасць магчымасцей ап’яняе, асляпляе беднага чалавека. Тады падаецца, што я магу ўсё, што мне не патрэбна нічыя дапамога, што я сам здольны распараджацца ўсім, што маю. Гэта і ёсць пыха.
У Першым пасланні да карынцянаў гаворыцца: “Што ты маеш, чаго б не атрымаў? А калі атрымаў, чаму хвалішся, як быццам не атрымаў?” (1 Кар 4, 7). Пра што ідзе гаворка? Пра нашыя таленты, магчымасці і ўсё тое добрае, чым адорвае нас Бог на працягу цэлага жыцця. Так, Бог менавіта АДОРВАЕ. І было б страшнай самаўпэўненасцю забыцца пра гэта.
Быў час, калі я цікавілася пытаннямі магіі, экстрасэнсорыкі і іншымі такога кшталту ў кантэксце хрысціянства. Мне тады вельмі хацелася зразумець, чаму гэта лічыцца грахом. Вось, напрыклад, ёсць бабулечкі, якія лечаць дзетак, здымаюць усялякае насланне, ёсць “Бітва экстрасенсаў”, дзе вырашаецца столькі людскіх бед! А ёсць містыкі, прызнаныя Касцёлам, якія дзейнічаюць у хрысціянскіх святынях і лічацца людзьмі, адоранымі Святым Духам. Чаму першыя – гэта паслядоўнікі д’ябла і вялікія грэшнікі, а другія – дзеці Божыя, падарожнікі асаблівага святога шляху? †

Сапраўды, ёсць вельмі шмат аспектаў вырашэння гэтага пытання. Але на адзін з іх я асабліва звярнула ўвагу. Чалавек Божы, той, хто сапраўды мае глыбокую сувязь з воляй Айца, ніколі не пагодзіцца з тым, што цуды, створаныя праз яго, гэта яго асабістае дасягненне, што яны зроблены ім самім! Такі чалавек прызнае, што менавіта Бог карыстаецца ім, як інструментам, каб тварыць сваю волю. Такі чалавек будзе вельмі сціплым і пакорным. А той, хто называе сябе экстрасенсам, апантаны пыхай. “Гэта мой дар! Я магу! Я вылечваю! Я здымаю насланне (калі-нікалі наводжу)!” Ці ж гэта словы Божага дзіцяці?! Ці пойдзе хрысціянін выстаўляць такі дар на шоу? Дзе тут сціпласць? Дзе пакора? Іх тут няма. Ёсць толькі пыха.
Люцыфер быў створаны прыгожым і мудрым херубімам, блізкім Богу. Але, калі ён зразумеў, што ён – такі дасканалы – павінен СЛУЖЫЦЬ людзям, гэтым убогім стварэнням, пыха захапіла яго! Ён выйшаў з Божай волі, узняў трэць такіх жа ганарыстых анёлаў, схлусіў Еве, што плён з дрэва пазнання дабра і зла не заб’е яе... Але так і не ўзняўся вышэй за Стварыцеля. І называюць яго з тых часоў д’яблам, што значыць “хлус”, а інакш – бацькам хлусні. Калі б трэба было ахарактарызаваць д’ябла, то першай яго рысай была б названа пыха. Другой жа – хлусня. Хлусня – малодшая сястра пыхі. Пыхлівы чалавек хоча здавацца добрым і прыемным, прыкідваецца сціплым і сарамлівым, каб усім падабацца. Пыха вядзе да хлусні ў споведзі, бо так складана прызнацца, што я не такі ўжо і харошы! Што я грэшны і марны чалавек... Каб перамагчы пыху, трэба проста прызнацца. Прызнацца ў першую чаргу сабе, што без Айца мы нічога не можам. Без Яго мы бездапаможныя...
Я добра запамятала словы, якія пачула некалі ў касцёле: “Самы страшны грэх – гэта не здрада, не крадзеж і нават не забойства. Гэта пыха. Таму што забойца яшчэ можа пакаяцца, а пыхлівы – не”. А значыць, ён не мае шанцу на збаўленне. “Бо кожны, хто ўзвышае сябе, будзе паніжаны, а хто паніжае сябе, узвысіцца” (Лк 14, 11).

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 18 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.