|
ГРОДНА
Аўторак,
10 сакавіка 2026 года |
Як падрыхтавацца да сустрэчы Хрыста?
Менш чым праз месяц, 25 снежня, вялікая колькасць хрысціян будзе адзначаць узнёслае свята Божага Нараджэння. Як вядома, у Рымска-каталіцкім Касцёле гэтай урачыстасці папярэднічае перыяд, які называецца Адвэнтам. Звернем увагу на гэты час падрыхтоўкі да сустрэчы Хрыста. Падобна да іншых літургічных перыядаў, Адвэнт у сучаснай форме сфарміраваўся паступова. Калі ў другой палове IV ст. была ўстаноўлена адзіная дата адзначэння нараджэння Хрыста, пачынае акрэслівацца перыяд падрыхтоўкі да гэтага свята. У тым, як мы цяпер перажываем гэты час, можна заўважыць спалучэнне дзвюх традыцый: гальскай і рымскай. У старажытнай Галіі Адвэнт меў аскетычны і пакаянны характар. У V ст. на гэтых землях у дні ад 11 лістапада да 25 снежня пасцілі ў панядзелак, сераду і пятніцу. У Рыме ж у другой палове VI ст. Адвэнт быў часам радаснай падрыхтоўкі да свята Хрыстовага Нараджэння без захавання пакаянных практык. †У нашыя дні Адвэнт не з’яўляецца постам перад святам Божага Нараджэння, як лічаць некаторыя. Пад часам посту ў “народным” значэнні прынята разумець тое, што ў Рымска-каталіцкім Касцёле называюць пакаяльнымі днямі або перыядамі. Такімі днямі і перыядамі сумеснага пакаяння з’яўляюцца ўсе пятніцы года і Вялікі пост, але не Адвэнт. У Адвэнце ў літургіі прысутнічаюць некаторыя рысы стрыманасці, якія паходзяць з гальскай традыцыі. Фіялетавы колер вопраткі духавенства, адсутнасць у літургіі гімна “Хвала на вышынях...” і іншыя моманты натхняюць нас да рэфлексіі і пакаяння. Пры гэтым, пад уплывам даўнейшых прадпісанняў, візантыйскага абраду і ўласнай пабожнасці, у Беларусі захавалася традыцыя накладаць на сябе абмежаванні ў гэтыя дні. Вернікі робяць пастановы, якія могуць мець характар добраахвотна выбранага абмежавання ў нейкай сферы. Гэтак жа, як і на працягу ўсяго года, абавязковым з’яўляецца ўстрыманне ад мяса ў пятніцу для тых, хто дасягнуў чатырнаццацігадовага ўзросту, калі на пятніцу не прыпадае касцёльная ўрачыстасць.
У пачатку IX ст. перажыванне Адвэнту становіцца не толькі часам падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння, узнікае іншая тэматыка такіх дзён – гэты час становіцца асаблівым чаканнем паўторнага прыйсця Хрыста. Такім чынам, гэты перыяд у сучаснасці дзеліцца на дзве часткі: у дні ад пачатку Адвэнту да 16 снежня мы скіроўваем свае думкі на чаканне другога прыйсця Збаўцы ў канцы часоў, а з 17 да 24 снежня адбываецца непасрэдная падрыхтоўка да ўспаміну першага прыходу Хрыста на зямлю, што святкуецца 25 снежня. Еднасць дзвюх частак Адвэнту праяўляецца, між іншым, чытаннем у літургіі ўрыўкаў з кнігі прарока Ісаі, у якіх прадстаўлена туга па чаканым Збаўцы. У дні першай часткі Адвэнту адбываюцца рараты – святая Імша, у якой вернікі ўдзельнічаюць з запаленымі свечкамі, збіраючыся пераважна раніцай і аддаючы пашану Панне Марыі – нібы ранішняй зорцы на шляху да Хрыста.
Вернікі ў Адвэнце не толькі бяруць пастановы – пазбягаць таго, што ў іх жыцці не служыць любові, і пашыраць тое, што яе ўмацоўвае, – але і прыступаюць да споведзі ў гэтыя дні, звычайна ў час рэкалекцый. Рэкалекцыямі называюць дні духоўнай падрыхтоўкі і разважання, калі абвяшчаюцца адпаведныя казанні і канферэнцыі і прымаецца ўдзел у супольных малітвах.

| < Папярэдняя | Наступная > |
|---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 297 | |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.