ГРОДНА
Панядзелак,
04 лістапада 2024 года |
Сустрэць Збаўцу
Рэкалекцыі са «СЛОВАМ»
Мы ўваходзім у апошнюю фазу падрыхтоўкі да свят Божага Нараджэння. На вуліцах і ў крамах актывізаваўся рух. Узрастае колькасць прадаваемых рэчаў. Узрастае попыт на хвойныя дрэвы, ёлачныя цацкі і падарункі. Ужо хутка мы сядзем за вігілійны стол. З радыёпрыёмнікаў, тэлевізараў і рознага тыпу плэераў паплывуць кранальныя мелодыі і словы калядак. Нас захопіць непаўторная атмасфера Свят, напоўненая добразычлівасцю і любоўю. Аднак здаецца, што ў гарачцы падрыхтоўкі і ў самім перажыванні Свят у многіх сем’ях, якія лічаць сябе каталіцкімі, змяншаецца ўзровень іх важнасці. Неаднойчы галоўны Юбіляр гэтых Свят, Езус Хрыстус, чарговую гадавіну нараджэння Якога мы адзначаем, адыходзіць на далейшы план. †
Многія з тых, хто называе сябе хрысціянамі, успрымаюць гэтыя Святы падобна сучасным язычнікам, якія таксама рыхтуюцца да Свят, дзеляцца аплаткай, спажываюць дванаццаць вігілійных страў, віншуюць адзін аднаго і нават спяваюць калядкі, але робяць яны гэта не ўспрымаючы Езуса Хрыста як Бога, які стаў чалавекам у канкрэтным гістарычным і геаграфічным вымярэнні, пра што сведчыць св. евангеліст Лука: “У пятнаццаты год панавання цэзара Тыберыя, калі Понцій Пілат быў намеснікам у Юдэі, а Ірад тэтрархам у Галілеі, Філіп, брат ягоны, тэтрархам у Ітурэі і Траханіцкай зямлі, а Лізанія тэтрархам у Абіленах, пры першасвятарах Анне і Каяфе...” (Лк 3, 1–2). Справа ў тым, што святы Божага Нараджэння павінны быць часам усведамлення, што Пан Езус – як мы гэта вызнаём у “Credo” – “дзеля нас, людзей, і дзеля нашага збаўлення зышоў з неба (...) і стаў чалавекам”. У цытаваных словах важным з’яўляецца сцвярджэнне “дзеля нас”. У ім заключаецца актуалізацыя гістарычнай падзеі, што адбылася больш за дзве тысячы гадоў таму.
Пан Езус не з’яўляецца толькі адной з выдатных постацей у гісторыі, Ён – наш Збаўца. Калі мы гэтага не зразумеем і не перажывём глыбока ў сэрцы, мы размінёмся з Ім, як гэта было ў выпадку жыхароў Бэтлеем, дзе не было для Яго месца ні ў адным заездзе, а таксама ў выпадку ўсяго выбранага народа, які аправяргаў Яго пасланасць, нягледзячы на відавочныя знакі Яго Боскага прызначэння і моцы. Умілаваны вучань Хрыста св. Ян Евангеліст у Пралогу да сваёй версіі Евангелля, пішучы пра “Слова, якое стала Целам”, заключыў поўныя горычы і дакору словы: “Да свайго прыйшло, і свае Яго не прынялі” (Ян 1, 11).
Пан Езус заўсёды прыходзіць да нас. Але час Божага Нараджэння пазначаны Яго асаблівай прысутнасцю. Ён прыходзіць да нас, як да сваіх, бо Ён з любові да кожнага з нас не толькі “пакінуў цудоўнае неба і абраў бярлогі”, але і аддаў сваё жыццё на дрэве крыжа ў страшэнных муках. Яго прысутнасць адчуваецца ў непаўторнай атмасферы Свят, поўнай супакою, любові і шчасця, якой паддаюцца і даюць сабою завалодаць, як мы ўжо прыгадалі, нават няверуючыя людзі. Аднак мы не можам абмежавацца толькі святочнай атмасферай. Мы павінны сабе ўсвядоміць, Хто за ўсім гэтым стаіць, бо інакш мы нічым не будзем адрознівацца ад сучасных язычнікаў. Рыхтуючыся да Свят, давайце не будзем забывацца аб тым, што гэта не выключна наша маёмасць, што яны існуюць для большай хвалы і праслаўлення нашага Збаўцы. Наша святкаванне, якое разглядаецца з перспектывы Яго нараджэння, атрымлівае належны ўзровень і годнасць, што выражаецца ў словах прэфацыі: “Калі бясконцы прыняў межы людской натуры, смяротны чалавек стаў валадаром над вякамі і зрабіў жыхароў зямлі нашчадкамі неба”. Калі мы ў такой перспектыве будзем перажываць сёлетнія святы Божага Нараджэння, то Пан Езус стане насамрэч Эмануэлем, “Богам з намі” (параўн. Іс 7, 16; Мц 1, 23).
Калі ж мы абмяжуемся толькі іх знешняй прыгажосцю, то, на жаль, да нас можна будзе аднесці словы з Евангелля паводле св. Яна: “Да свайго прыйшло, і свае Яго не прынялі”, нягледзячы на тое, што ў нашым доме будзе ўпрыгожаная елка, калядкі ў выкананні самых знакамітых эстрадных зорак, вігілійныя стравы, прыгатаваныя па найлепшых прабабуліных рэцэптах, багата застаўлены святочны стол і мноства гасцей. А вось запрашэнне ў нашыя сэрцы і дамы Пана Езуса, прызнанне Яго нашым Панам і Збаўцам, стане фактычна Божым Нараджэннем, нават калі стол і ўсё афармленне Свят будуць значна больш сціплымі, пра што сведчыць св. Ян: “А тым, якія прынялі Яго, дало ўладу стаць Божымі дзецьмі...” (Ян 1, 12). Менавіта пра гэта падчас Свят і ідзе гаворка.
Жадаю ўсім такога Божага Нараджэння, якое стане сустрэчай з нованароджаным Збаўцам.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 58 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.