ГРОДНА
Аўторак,
14 студзеня 2025 года |
З каталіцкага друку (60)
![](/images/stories/gazety_logo/niedziela_logo.jpg)
“Гэта пазітыўны знак, што адна з найбольш прэстыжных адзнак міжнароднай прэсы прызнана таму, хто абвяшчае ў свеце духоўныя, рэлігійныя і маральныя каштоўнасці, а таксама пераканаўча выказваецца на карысць міру і большай справядлівасці”, – пракаментаваў рашэнне штотыднёвіка Ватыкан.
Рэдка “ігракі на сусветнай арэне” так хутка прыцягваюць увагу людзей маладых і старых, веруючых і цынікаў, як гэта адбылося ў выпадку з папам Францішкам. Праз дзевяць месяцаў пасля свайго выбару ён стаў у цэнтры асноўных дыскусій нашага часу, што датычаць багацтва і беднасці, сумленнасці і справядлівасці, празрыстасці, сучаснасці, глабалізацыі, ролі жанчыны, прыроды сужэнства ці спакус улады.
У часы, калі адчуваецца абмежаванне кіраўніцтва ў многіх месцах, чалавек без арміі і зброі, у якога няма каралеўства, акрамя невялікай тэрыторыі ў цэнтры Рыма, але з вялікім багажом багацця і гісторыі за плячамі кідае выклік. Свет становіцца ўсё меншым, адзіночныя галасы ўсё гучнейшымі; а дзякуючы тэхналогіям яго голас даносіцца ажно да краю свету. Калі ён цалуе скажоны твар чалавека ці мые ногі мусульманцы, такі вобраз выходзіць далёка за межы каталіцкага Касцёла. †
![](/images/stories/gazety_logo/wiara-pl.jpg)
“Caritas Internationalis” распачаў кампанію барацьбы з голадам у свеце, якой упершыню спадарожнічала агульнасусветная “Хваля малітвы” ў інтэнцыі знікнення голаду.
Кампанія барацьбы з голадам праходзіць пад дэвізам: “Адна чалавечая сям’я, ежа для ўсіх”. 10 снежня ўсе людзі добрай волі а 12-й гадзіне па сваім мясцовым часе трывалі на малітве ў інтэнцыі знікнення голаду. Так малітоўная хваля ахінула ўвесь зямны шар.
Мішэль Рой, генеральны сакратар “Caritas Internationalis”, праінфармаваў, што бедства голаду і недаядання закранае сёння звыш 840 мільёнаў жыхароў свету.
“На нашай планеце дастаткова ежы для кожнага чалавека. Нашае заданне – прыняцце такіх мер, каб да яе мелі доступ усе. Мы разам можам да гэтага давесці, перамагаючы сусветны голад”, – падкрэслівае Мішэль Рой.
![](/images/stories/gazety_logo/naszdziennik.jpg)
Выстаўленне Плашчаніцы працягнецца каля 45 дзён і будзе звязана з адзначэннем двухсотгоддзя нараджэння св. Яна Боско.
Кс. абп Чэзарэ Нозілья, кусташ гэтай найкаштоўнейшай рэліквіі хрысціянства, выражае надзею, што з гэтай нагоды папа Францішак прыбудзе ў Турын, каб памаліцца перад Плашчаніцай.
Палатно было прывезена ў Еўропу са Святой Зямлі каля 1353 года. Ужо 400 гадоў яно захоўваецца ў турынскай катэдры ў пабудаванай спецыяльна для гэтай мэты капліцы Гварыні. З XV ст. Плашчаніца была ўласнасцю сабаудскай дынастыі, патомкі якой у 1983 г. перадалі яе Папе, а той у сваю чаргу перадаў палатно пад апеку турынскіх мітрапалітаў. На сённяшні дзень “вартаўніком Плашчаніцы”, прызначаным Папам, з’яўляецца кс. абп Чэзарэ Нозілья.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 352 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.