ГРОДНА
Субота,
14 снежня 2024 года |
III Нядзеля звычайная
З Eвангелля св. Мацвея
Калі Езус пачуў, што Яна зняволілі, адышоў у Галілею. Пакінуўшы Назарэт, прыйшоў і пасяліўся ў Кафарнауме прыморскім, у межах Забулона і Нэфталія, каб збылося сказанае прарокам Ісаем, які кажа: “Зямля Забулонава і зямля Нэфталіева, на шляху марскім, за Ярданам, Галілея язычнікаў, народ, які сядзеў у цемры, убачыў святло вялікае, над жыхарамі краіны смяротнага ценю заззяла святло”.
З таго часу Езус пачаў прапаведаваць і казаць: “Пакайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае”.
Калі Езус праходзіў каля Галілейскага мора, Ён убачыў двух братоў: Сымона, якога называлі Пятром, і ягонага брата Андрэя, якія закідвалі сеткі ў мора, бо яны былі рыбакамі. І сказаў ім: “Ідзіце за Мной, і Я зраблю вас рыбакамі людзей”. Яны ж адразу, пакінуўшы сеткі, пайшлі за Ім. Калі адтуль пайшоў далей, убачыў іншых двух братоў: Якуба Зэбэдэевага і Яна, брата ягонага, якія ў чоўне з бацькам іхнім Зэбэдэем ладзілі свае сеткі, і паклікаў іх. А яны адразу пакінулі човен і бацьку свайго і пайшлі за Ім. Езус хадзіў па ўсёй Галілеі, навучаючы ў сінагогах іхніх і абвяшчаючы Евангелле Валадарства. Ён лячыў усялякую хваробу і ўсялякую немач у людзей.†

Мц 4, 12–23
Я абавязковы!
У пакліканні вучняў на пачатку грамадскай дзейнасці Езуса мы бачым вельмі выразную навуку – Добрая Навіна патрабуе сведкаў. Ці ж значыць гэта, што Езус у сваёй дзейнасці быў абумоўлены іншым чалавекам? Няўжо паспяховасць абвяшчэння Евангелля была настолькі звязана з удзелам іншых людзей? Услухваючыся ў гэты фрагмент Евангелля, мы павінны даць сцвярджальны адказ. І не трэба здзіўляцца: з таго часу, як Сын Божы стаў чалавекам, нас нічога не павінна здзіўляць... Езус з самага пачатку выканання сваёй місіі ведаў, што гэта Апосталы на зямлі зменяць Яго ў абвяшчэнні Добрай Навіны, калі пасля Унебаўшэсця Ён “сядзе праваруч Айца”. Больш таго: іх дзейнасць будзе такой жа паспяховай!

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 18 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.