ГРОДНА
Пятніца,
06 снежня 2024 года |
Слова для Жыцця (63)
Папа Францішак
Калі Езус прыняў хрост пакуты ад Яна Хрысціцеля, робячыся салідарным з пакутуючым людам – Ён, які не мае граху і якому не патрэбна навяртанне, – Бог Айцец прамовіў з неба: “Гэта Сын Мой умілаваны, якога Я ўпадабаў” (в. 17). Езус атрымлівае пацвярджэнне Айца Нябеснага аб тым, што Ён быў пасланы Айцом, каб раздзяліць наша становішча, нашую ўбогасць. Дзяліцца – гэта сапраўдны спосаб любіць. Езус не аддзяляецца ад нас, Ён прызнае нас сваімі братамі і дзеліць з намі наша становішча. Так Ён робіць нас разам з сабою дзецьмі Бога Айца. Гэта праяўленне і крыніца сапраўднай любові. Гэта вялікі час міласэрнасці. Ці не здаецца вам, што ў наш час трэба яшчэ больш па-братэрску дзяліцца і любіць? Ці не лічыце вы, што нам усім неабходна больш любові? Не той, якая задавольваецца часовай дапамогай, якая не ўцягвае, не ўключаецца, але той, якая дзеліцца з іншымі, якая бярэ на сябе клопаты і пакуты брата. Які смак атрымае жыццё, калі мы дазволім сябе захапіць Божай любові!
Папросім жа Найсвяцейшую Панну, каб падтрымлівала нас сваім заступніцтвам у нашым удзеле ў перайманні Хрыста на шляху веры і любові, шляху, пракладзеным праз наш хрост.
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 12.01.2014 †

Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч
Святы Дух сышоў на Езуса не падчас хросту, але пасля яго. Гэта азначае, што Ён тады пачаў дзейнічаць. Тое ж самае адбываецца і з намі. Святы Дух дзейнічае пасля хросту.
Але для гэтага неабходна дазволіць Яму дзейнічаць. Добрым прыкладам можа быць кран у ванне. Ванна без крана не можа быць ваннай, бо не будзе бегчы вада, якой мы мыемся. Ванна таксама не выканае сваёй функцыі, калі кран не будзе адкрыты. Тое ж самае і з ахрышчаным. Калі мы не павернем “кран” Святога Духа, калі так можна выказацца, то Ён не будзе дзейнічаць. У такім выпадку мы не можам называцца сапраўднымі хрысціянамі. Само пасведчанне аб хросце без дазволу на дзейнасць Святога Духа – гэта не сапраўднае хрысціянства, а толькі яго карыкатура. Тады замест агню Святога Духа ў нашых сэрцах лёд ці, у лепшым выпадку, марожанае. Гэта прыклад не жывога, але штучнага хрысціянства, якое патрабуе навяртання.
Урывак з гаміліі на свята Хросту Пана, 12.01.2014
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 26 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.