ГРОДНА
Пятніца,
06 снежня 2024 года |
Адкрыць нанова сваё месца ў хрысціянскай сям’і маладых людзей Еўропы
Для сталых удзельнікаў Еўрапейскіх сустрэч моладзі, якія арганізуюцца экуменічнай супольнасцю братоў з Тэзэ, кожная сустрэча непаўторная, кожная заахвочвае ўвесь час нанова адкрываць сваё месца ў хрысціянскай сям’і маладых людзей Еўропы. Не была выключэннем і сёлетняя 36-я сустрэча моладзі, якая з 28 снежня 2013 года па 01 студзеня 2014 года адбывалася ў Страсбургу. Жыхары Страсбурга і прыгарадных мясцовасцей, якія прымалі каля трыццаці тысяч удзельнікаў Сустрэчы, аказаліся вельмі гасціннымі. Усіх удзельнікаў Сустрэчы прынялі ў свае дамы мясцовыя сем’і. Акрамя гэтага, сёлетняя Сустрэча моладзі была добра арганізавана. †
Поспех у гэтай справе залежаў ад добрай каардынацыі і супрацоўніцтва братоў Тэзэ з парафіямі розных хрысціянскіх канфесій. Гэта таксама плён падрыхтоўкі і супольных дзеянняў, што працягваліся на працягу некалькіх месяцаў: каб не падвяла гарадская камунікацыя, былі прасторныя і ўтульныя залы для сустрэч, каб моладзь з розных краін мела магчымасць супольна маліцца на розных мовах і быць разам падчас фестывалю.
Невыпадкова гэтыя экуменічныя сустрэчы адбываюцца пад агульнай назвай “Пілігрымка даверу”. Безумоўна, увесь рух і дзейнасць супольнасці братоў, заснаванай у 1940 г. братам Рожэ, – гэта адна Пілігрымка даверу. Не стала выключэннем і сустрэча ў Страсбургу, якая была адным з важнейшых этапаў на шляху падрыхтоўкі да 75-й гадавіны заснавання супольнасці Тэзэ ў Францыі. Дзякуючы навагоднім сустрэчам і рэкалекцыям, якія на працягу года праходзяць у вёсцы Тэзэ, адбываецца духоўная і культурная інтэграцыя маладых людзей з заходняй і ўсходняй часткі Еўропы. Абмен вопытам і духоўнае навучанне быць разам з’яўляецца сёння адным з выклікаў для хрысціян, якія ў выніку балючых раздзелаў страцілі адзінства паміж сабой.
Сустрэча ў Страсбургу ўвайшла ў гісторыю таксама як адна з тых, у якой прымала ўдзел найбольшая колькасць прадстаўнікоў Беларусі. У ёй удзельнічала каля 1000 нашых суайчыннікаў, у тым ліку каля 200 з Гродзенскай дыяцэзіі. Гэта былі як католікі, так і праваслаўныя і пратэстанты з розных куткоў краіны. Удзел у сустрэчы аб’яднаў таксама моладзь з розных куткоў Еўропы, з Азіі і Амерыкі. Каштоўным вопытам экуменічных сустрэч моладзі заўсёды застаецца супольная малітва і разважанне над Божым словам. У Страсбургу падчас сустрэч і малітваў мы разам шукалі адказ на пытанне, пастаўленае перад намі братамі з супольнасці Тэзэ: “Як знайсці бачнае адзінства паміж тымі, хто любіць Хрыста?”. Малітва, спеў канонаў і разважанне Божага слова служылі таму, каб паказаць новыя гарызонты для з’яднання і ўзаемапрабачэння.
З 29 па 31 снежня 2013 г. мы сустракаліся ў групах, каб паразмаўляць на розных мовах і падзяліцца сваім вопытам адзінства. Як галоўныя словы для разважання былі выбраны цытаты з Бібліі: “Любіце адзін аднаго. Па гэтым пазнаюць, што вы Мае вучні” (Ян 13, 34–35) і “Дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я сярод іх” (Мц 18, 20). Добра, што моладзь мае магчымасць слухаць іншых і расказваць пра тое, як жыве Божым словам кожны дзень у сваёй краіне. Можна таксама вынесці для сябе пэўныя заўвагі на тэму таго, як ісці дарогай вернасці словам Пана Езуса, каб не стварыць са сваёй хрысціянскай супольнасці ўласнае гета.
Красамоўным знакам будавання хрысціянскай еднасці быў сам горад Страсбург, які ў выніку палітычных і рэлігійных змен захаваў у сабе духоўнае адзінства, нягледзячы на розніцу моў і хрысціянскіх канфесій. Горад сёння з’яўляецца прыкладам культурнага і хрысціянскага дыялогу. Пазнанню багатай духоўнай спадчыны горада і адкрыццю новых дарог развіцця для хрысціянства ў Еўропе паспрыялі фестывалі і канферэнцыі, якія падчас ЕСМ адбываліся ў касцёлах розных хрысціянскіх канфесій у Страсбургу.
Кожны з удзельнікаў экуменічнай сустрэчы атрымаў сваё асабістае ўражанне. Адно ўражанне атрымалі тыя, хто ўпершыню ўдзельнічаў у такіх сустрэчах, іншае – тыя, хто рэгулярна прымае ў іх удзел і ўжо плануе паездку на наступны год. Я заўважаю гэта як сталы ўдзельнік экуменічных моладзевых сустрэч Тэзэ і адчуваю, што кожная такая сустрэча мае свой добры духоўны плён. Я вяртаюся з сёлетняй Еўрапейскай сустрэчы моладзі духоўна ўзбагачаны. Такія мерапрыемствы прыводзяць да ўнутранай змены і пабуджаюць да таго, каб выйсці за свае межы і шырэй паглядзець на справу духоўнай еднасці на рэлігійным і культурным узроўні. Нараджаецца таксама разуменне, што і ў нас варта дзяліцца сваім досведам малітвы, адарацыі крыжа, сустрэчы з тымі, хто гаворыць на іншай мове і мае іншае, не каталіцкае, веравызнанне. Я магу залічыць гэта да аднаго з важных пладоў майго ўдзелу, які я атрымаў падчас Еўрапейскай сустрэчы моладзі ў Страсбургу.

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 26 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.