ГРОДНА
Панядзелак,
09 снежня
2024 года
 

19 студзеня 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Свіслоцкаму з нагоды Новага года жадаем здароўя, шчасця і апекі Маці Божай. Няхай Ваша святарства будзе напоўнена радасцю, дабрынёй і недзеяй, а навокал будуць добразычлівыя людзі. Дзякуем Вам за тое, што напаўняеце нашыя сэрцы верай і любоўю.
Удзячныя парафіяне са Станевічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Гедройцю з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні Божага бласлаўлення, шмат здароўя, моцы і цярплівасці на святарскім шляху. Няхай Маці Божая апекуецца Вамі кожны дзень, а Бог адорвае ўсімі ласкамі. Шчасці Божа.
Парафіяне з Перстуні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Люцыяну Дамброўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, апекі св. Заступніка і Маці Божай, усіх дароў Святога Духа, а таксама нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова людзям.
З малітоўнай памяццю члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Барунаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Стволу з нагоды Дня нараджэня перасылаем найлепшыя пажаданні. Няхай у гэты радасны дзень нованароджаны Езус прытуліць Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца і адорыць моцным здароўем, бласлаўленнем і ўсімі ласкамі на доўгія гады. Жадаем сталай апекі св. Заступніка і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай на Вашым твары заўсёды госціць усмешка, а Вашае жыццё няхай будзе напоўнена святлом, радасцю і моцнай непахіснай верай. Поспехаў у дасягненні пастаўленых мэт! Няхай добры Бог, які паклікаў Вас да святарства, узнагародзіць Вас і ўзмоцніць. Ад усяго сэрца дзякуем за працу ў нашым касцёле, абвяшчэнне Божага слова, за добрае сэрца і клопат аб парафіянах і святыні.
З малітвай парафіяне з Цудзенішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Гедройцю з нагоды Дня нараджэння і Імянін ад усяго сэрца жадаем штодзённай радасці з пастарскай паслугі, моцнага здароўя, здзяйснення ўсіх планаў, а таксама няспыннай апекі св. Заступніка на кожны дзень жыцця. Мы бясконца ўдзячны Вам за Вашу паслугу, а таксама за добрае і чулае сэрца. Шчасці Божа.
З малітоўнай памяццю парафіяне і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Галынкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Чэславу Паўлюкевiчу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя на доўгія гады, шмат сіл, стойкасці і радасці ад выконваемай пастарскай паслугі. Няхай Святы Дух шчодра адорыць Вас сваімі дарамі, каб Вашы казанні і Ваша дапамога маглі ратаваць і радаваць душы людзей, каб святло Вашай веры распаўсюджвалася на ўсiх людзей на Вашым жыццёвым шляху і прыводзіла да навяртання тых, хто яшчэ не пазнаў Езуса Хрыста. Мы дзякуем Богу за дар Вашага жыцця і жадаем вечнай радасці нябёсаў для Вашых бацькоў. Дзякуем Вам за Вашы малітвы і намаганні ў абвяшчэннi Божага слова. Няхай Езус, якога Вы кожны дзень трымаеце ў сваіх далонях, бласлаўляе Вас, а Маці Божая Каралева Супакою ахінае плашчом сваёй мацярынскай апекі.
З малітвай i глыбокай павагай Святлана, Аляксей i Алiнка з Санкт-Пецярбурга
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Леону Ладышу з нагоды юбілею 50-годдзя жадаем моцнага здароўя, шчасця, сіл, Божага бласлаўлення і апекі Маці Божай. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а дабрыня, вера і людская добразычлівасць заўсёды Вам спадарожнічаюць.
Вернікі з парафіі Данюшава
◊◊◊
Шаноўныя Спадарыні Ванда Геда і Вераніка Бурба! З нагоды дня Вашага нараджэння ад усяго сэрца жадаем шмат здароўя, шчасця, штодзённай радасці, а таксама моцнай веры, непахіснай надзеі і нязгаснай любові да Бога і бліжняга. Няхай навокал будуць толькі добразычлівыя людзі, а Маці Божая штодзённа Вамі апекуецца.
III Ордэн св. Францішка з пар. Тэалін
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Пробашч Чэслаў Паўлюкевіч! З нагоды Дня нараджэння прагнем скласці Вам сардэчныя пажаданні, выражаючы адначасова ўдзячнасць Пану Богу за Ваша пакліканне і цудоўную душпастарскую паслугу ў нашай супольнасці. Жадаем Вам, Ксёндз Пробашч, каб Вы як душпастар імкнуліся да мэты і ўвесь час адкрывалі дар і сэнс паклікання. Жадаем адвагі, каб заўсёды адкрываць перад людзьмі скарб Божых таямніц і аберагаць тое, што было даручана Касцёлу. Жадаем, каб ніякая перашкода, якая стаіць на шляху да рэалізацыі задуманых планаў, ніколі не адбівала ў Вас ахвоту, а толькі ўзмацняла Вас і вяла да святасці. Мы, са свайго боку, ахінаем Вас сваёй малітвай, каб Бог бласлаўляў Вас і няспынна ўзмацняў сваёй ласкай і спакоем.
З хрысціянскім прывітаннем і надзеяй на святарскае бласлаўленне парафіяне з Росі
◊◊◊
Дарагой Сястры Агнешцы Стаселовіч складаем шчырыя пажаданні з нагоды Імянін. Будзьце заўсёды такім добрым, адкрытым і цёплым чалавекам. Няхай Пан Езус і св. Агнешка заўсёды Вам дапамагаюць праслаўляць Бога сваім спевам, праз які і мы самі набліжаемся да Бога.
Удзячныя парафіяне з касцёла св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Вэдэру з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя, душэўнага супакою, поспехаў у душпастарскай працы і ўсіх дароў Святога Духа. Няхай заўсёды побач з Вамі будзе Ваш Анёл-ахоўнік, а Маці Божая – Успамога Хрысціян заўсёды атуляе Вас сваёй мацярынскай апекай.
Касцёльны камітэт, Салезіяне-супрацоўнікі, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам, моладзь і парафіяне са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Станіславу Краўчанку з нагоды Дня нараджэння складаем букет сардэчных пажаданняў: здароўя на доўгія гады, аптымізму, нязгаснага запалу да працы. Няхай на шляху, які выбраў для Вас Бог, Вам заўсёды спадарожнічае Найсвяцейшая Маці, Езус няхай заўсёды трымае Вас каля свайго Сэрца і адорвае бласлаўленнем і ўсімі патрэбнымі ласкамі, а Святы Дух няхай будзе бясконца шчодры на свае дары.
Моладзь, дзеці, міністранты і парафіяне са Смаргоні
◊◊◊
Любімай Сястры Агнешцы Лешко з нагоды Імянін і Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні штодзённай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніцы, шмат Божых ласкаў і шчодрых дароў Святога Духа. Жадаем моцнага здароўя, сіл, радасці, шчасця, спакою, плённай працы на ніве Пана. Няхай Вам добра будзе з намі. Няхай у кожны момант Божае Сэрца бласлаўляе Вас.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Гіровічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Здзіславу Вэдэру з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, радасці, плённай душпастарскай працы, Божага бласлаўлення і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Дзякуем Вам за чулае сэрца, памяркоўнасць і гатоўнасць прыйсці на дапамогу.
З шчырай малітвай Віталій і Аліцыя Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Станіславу Краўчанку з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні здароўя і поспехаў ва ўсіх справах. Няхай Вас абмінае смутак, жыццё няхай заўсёды праходзіць у радасці, Бог няхай адорвае ўсімі дарамі, а Маці Божая Вастрабрамская – сваімі ласкамі.
З малітвай Віталій і Аліцыя Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Барысюку з нагоды Дня нараджэння дасылаем найлепшыя пажаданні Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, усіх ласкаў ад Хрыста, моцнага здароўя, супакою ў сэрцы, душэўнай раўнавагі, а таксама добразычлівых людзей побач. Няхай агонь Святога Духа, які блішчыць у Вашым сэрцы, ніколі не згасне, а радасць несці Хрыста людзям напаўняе Вашу душу. Дзякуем Вам за навуку і веды, якімі Вы дзеліцеся з намі, а Пану Богу – за тое, што паслаў нам Вас. 100 гадоў!
З глыбокай павагай парафіяне з Торфабрыкетнага і Верцялішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Беланосу з нагоды Дня нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні. Няхай Божае бласлаўленне спадарожнічае Вам кожны дзень, Маці Божая няхай апекуецца Вамі, а Святы Дух адорвае сваімі дарамі і асвятляе дарогу да Пана. Жадаем таксама моцнага здароўя, душэўнага супакою і моцы ў абвяшчэнні Божага слова на кожны дзень.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Генрыку Яблоньскаму з нагоды дня св. Заступніка перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, бласлаўляе Вас на кожны дзень святарскай паслугі, а Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай заўсёды і ўсюды. Жадаем сапраўднай радасці і спакою, а таксама моцнага здароўя. Дзякуем за шчырую малітву і адданую працу.
З малітвай удзячныя парафіяне і касцёльны хор з Забалаці

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  23

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.