ГРОДНА
Аўторак,
14 студзеня 2025 года |
Ці можна гаварыць няпраўду?
“Агідныя Пану вусны ілжывыя, а хто гаворыць праўду, даспадобы Яму”
(Прып 12, 22)
(Прып 12, 22)
Бацька Антося пачуў, як яго сын распавядаў сябрам, што Міхась, новенькі ў групе, махляваў падчас гульні ў лапту. Але бацька, які бачыў гульню, ведаў, што Міхась паводзіў сябе сумленна. У той жа вечар ён пагаварыў пра гэта з Антосем. Аднак хлопчыка, відаць, амаль не турбавала тое, што ён гаварыў няпраўду.
– Добра, можа, ён і не махляваў. Я бяру свае словы назад, – сказаў Антось з лёгкасцю.
– Праўда? – здзівіўся бацька. – А ці ведаеш ты, што гэта зусім не лёгкая справа – узяць свае словы назад?
Ён павёў Антося ў ванны пакой. Там ён даў хлопчыку цюбік зубной пасты.
– Выцісні крышачку пасты ў ракавіну, – папрасіў ён сына.
Антосю гэта падалося дзіўным, але ён выканаў просьбу бацькі.
– А зараз, сынок, паспрабуй запхнуць зубную пасту назад у цюбік. †

Антось паспрабаваў гэта зрабіць. Спачатку пры дапамозе зубной шчоткі, потым – іголкі і, нарэшце, – мамінай пілачкі для манікюра. Але ў яго нічога не атрымлівалася.
– Бачыш, Антось, – стаў тлумачыць бацька, – калі ты сказаў няпраўду пра Міхася, ты зусім сабе не ўсведамляў, колькі людзей пачулі гэта. І так, як ты не можаш вярнуць зубную пасту ў цюбік, ты не можаш і вярнуць свае словы.
Антось апусціў галаву.
– Што ж мне зараз рабіць? – спытаў ён.
– Ты можаш сказаць Богу, што шкадуеш пра свой учынак, і папрасіць прабачэння ў Міхася.
– Добра, – сказаў Антось задуменна. – Думаю, сапраўды лепш не казаць таго, чаго не было.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 352 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.