ГРОДНА
Серада,
08 мая
2024 года
 

Статуі Апосталаў будуць адрэстаўрыраваны

З жыцця Касцёла

Фігуры Апосталаў з гродзенскай катэдры чакалі рэстаўрацыі некалькі стагоддзяўУ гродзенскай катэдры распачаўся чарговы этап рэстаўрацыйных прац. 11 лютага з будынка касцёла св. Францішка Ксаверыя былі зняты статуі святых Апосталаў Пятра і Паўла.
Фігуры, якія маюць звыш двух метраў вышыні, стаялі на франтоне пры галоўным уваходзе ў святыню. Хутчэй за ўсё, гэтыя фігуры ніхто ніколі не рэстаўрыраваў, паколькі пра гэта няма ніякай гістарычнай згадкі. Яны некалькі разоў перафарбоўваліся, бо на іх бачны слаі фарбы.
    “Фігуры знялі, таму што іх становішча ўжо аварыйнае і яны патрабуюць канкрэтнай рэстаўрацыі, – тлумачыць кс. Ян Кучынскі, пробашч катэдры. – Некаторыя часткі фігур вельмі пашкоджаны пад уплывам дажджу і снегу. Рэстаўрыцыя будзе раскладзена на тры этапы: натуральнае высушванне, насычэнне хімічнымі сродкамі і фарбаванне гэтых фігур. Усе рэстаўрацыйныя працы будуць праведзены спецыялістамі з Мінска пры супрацоўніцтве з польскімі рэстаўратарамі”.
Пазней будзе адрэс­таўрыравана таксама трэцяя статуя, якая знаходзіцца ў верхняй частцы франтона, – фігура св. Францішка. Пробашч катэдральнага касцёла выражае надзею, што падчас рэстаўрацыйных прац і дэталёвага вывучэння статуй удасца высветліць, у якім стагоддзі і кім яны былі выкананы.
    Кс. Ян Кучынскі таксама зазначае, што пачаліся працы па аднаўленні чарговага алтара ў святыні, а менавіта алтара Найсвяцейшай Тройцы. Пасля першых даследаванняў спецыялісты гавораць, што чатыры алтары, якія знаходзяцца побач з прэзбітэрыумам – алтар св. Казіміра, алтар Найсвяцейшай Тройцы, алтар Маці Божай Ружанцовай і алтар св. Станіслава – у свой час былі вельмі багатымі, таму што ўся разьба, а таксама фігуры былі пазалочаны і пасярэбраны. Гэта сведчыць аб тым, што ва ўсходняй частцы Еўропы фарны езуіцкі касцёл быў найбагацейшым. Але пазней фігуры, якія знаходзяцца ў гродзенскай катэдры, былі пафарбаваны, каб падчас вайны іх не вывезлі казакі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  238

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.