ГРОДНА
Аўторак,
21 студзеня 2025 года |
Пастырскае слова на Свята Уваскрасення Пана
![Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч](/images/stories/general/biskup.png)
![](/images/stories/n395/palmowa.jpg)
Як кожны год, Велікодныя святы напаўняюць радасцю нашыя сэрцы. Мы ўвесь час нанова перажываем найважнейшую праўду хрысціянскай веры: Хрыстос Уваскрос! У Яго муках, пакутах і смерці на крыжы Бог аб’явіў нам таямніцу сваёй бясконцай любові да кожнага чалавека. Моц гэтай любові мы бачым ва Уваскрасенні, калі Адзінародны Божы Сын перамагае смерць і адорвае нас паўнатой новага жыцця. †
Ва ўрачыстасць Уваскрасення Пана я жадаю ўсім Вам, дарагія Дыяцэзіяне, глыбокай веры. Няхай яе святло дапамагае Вам адкрываць сэнс усяго, што сустракаецца на Вашым шляху, а таксама распазнаваць прысутнасць Уваскрослага Хрыста ў слове Добрай Навіны, у сакраментальнай ласцы і ў асобе іншага чалавека. Няхай Езус Хрыстус адорвае Вас сваімі шчодрымі дарамі і робіць здольнымі даваць сведчанне сваім штодзённым жыццём, дзелячыся з бліжнімі радасцю Евангелля. Няхай Найсвяцейшая Маці выпрошвае для Вас ласку вернага і адважнага імкнення за Уваскрослым Хрыстом па дарозе веры, надзеі і любові.
Жадаю ўсім бласлаўлёных, поўных радасці і спакою, апрамененых надзеяй свят Уваскрасення Пана!![](/images/stories/general/podpis_kaszk.png)
Жадаю ўсім бласлаўлёных, поўных радасці і спакою, апрамененых надзеяй свят Уваскрасення Пана!
![](/images/stories/general/podpis_kaszk.png)
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 345 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.