ГРОДНА
Серада,
06 лістапада 2024 года |
МІЛАСЭРНАСЦЬ у навучанні Яна Паўла II
“Міласэрнасць сама па сабе як дасканаласць бясконцага Бога таксама бясконцая. Бясконцай і невычэрпнай з’яўляецца і гатоўнасць Айца прымаць сваіх блудных сыноў, якія вяртаюцца ў Яго дом. Бясконцыя таксама гатоўнасць і моц прабачэння, якія маюць сваю сталую аснову ў неапісальнай каштоўнасці ахвяры Сына. Ніводзін людскі грэх не можа ні перавысіць, ні абмежаваць гэтую моц. Абмежаваць яе з боку чалавека можа толькі адсутнасць добрай волі, негатоўнасць да навяртання, а значыць да пакаяння, супраціўленне і пярэчанне ласцы, праўдзе і асабліва сведчанню крыжа і ўваскрасення Хрыста”.
“Міласэрнасць аб’яўляецца як пераацэньванне, як пад’ём угару, як здабыванне дабра з-пад усіх слаёў зла, якія ёсць у свеце і ў чалавеку”. †
“Міласэрнасць аб’яўляецца як пераацэньванне, як пад’ём угару, як здабыванне дабра з-пад усіх слаёў зла, якія ёсць у свеце і ў чалавеку”. †
“Святло Божай міласэрнасцi, якое Бог захацеў даручыць свету, нанова праз харызму сястры Фаустыны будзе асвятляць людскія дарогі ў трэцім тысячагоддзі”.
“Калі мы ўсвядомім, што любоў, якую Бог мае для нас, не затрымліваецца перад нашым грахом, не адступае перад нашымі правінамі, а становіцца яшчэ больш клапатлівай і велікадушнай; калі мы ўсвядомім, што гэта была любоў ажно да мукі і смерці Слова, якое стала целам і згадзілася збавіць нас цаной уласнай Крыві, тады мы з удзячнасцю абвесцім: «Так, Пан багаты на міласэрнасць», і ўрэшце скажам: «Пан ёсць Міласэрнасць»”.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 56 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.