ГРОДНА
Серада,
26 сакавіка 2025 года |
У Назарэце асвяцілі мазаіку Маці Божай Будслаўскай

Урачыстасці распачаліся св. Імшой у базіліцы Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі, у якой прынялі ўдзел усе 300 пілігрымаў. Перад Імшой мазаіка была ўнесена ў базіліку і змешчана ў бакавым алтары. Малітвы і спевы на беларускай мове, якім задаваў тон змешаны хор спевакоў з мінскага касцёла св. Сымона і св. Алены, а таксама з магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава, апанавалі святыню, якая за час свайго існавання бачыла многае, але такую моцную прысутнасць Беларусі адчула ўпершыню. Святую Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскi арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Разам з ім Эўхарыстыю цэлебравалі дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і святары з Беларусі. †
Напрыканцы Імшы была асвечана мазаічная выява Будслаўскага абраза, каля якога быў прачытаны Акт прысвячэння Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Панны Марыі. Пазней мазаіка будзе ўсталявана на падворку назарэтанскай базілікі з левага боку ад цэнтральнага ўвахода. Кіраўнік турыстычнай фірмы, якая арганізавала пілігрымку і выкананне мазаікі цудоўнага абраза Маці Божай Будслаўскай, спадар Джордж выказаў сваю радасць з нагоды асвячэння, а таксама выказаў надзею, што пакаленні беларусаў будуць прыбываць сюды, каб маліцца ў гэтым святым месцы. Месца ж будзе прадстаўляць Будслаўская Мадонна.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 281 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.