ГРОДНА
Субота,
14 снежня
2024 года
 

Слова для Жыцця (74)

Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    “Мы – глеба, на якую Пан нястомна кідае зерне свайго слова і сваёй любові. З якім сэрцам мы іх прымаем? Мы можам паставіць сабе пытанне: якое яно – наша сэрца? На якую глебу яно падобна: на дарогу, камяністую ці цярністую глебу? Гэта ад нас залежыць, ці станем мы добрай глебай, без церняў і камянёў, дагледжанай з клопатам так, што зможа прынесці добры плён для нас і для нашых братоў.
    Нам будзе на карысць, калі мы будзем памятаць, што мы таксама з’яўляемся сейбітамі. Бог засявае добрае зерне, і тут мы таксама можам запытацца: якое зерне выходзіць з нашага сэрца і з нашых вуснаў? Нашыя словы могуць зрабіць шмат дабра, але і зла таксама. Могуць вылечыць, але і параніць. Могуць дадаць адвагі, але могуць і прыгнесці. Памятайце, што ў разлік бярэцца не тое, што ўваходзіць, але тое, што выходзіць з вуснаў і сэрца.
        
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 13.07.2014

Кс. абп Тадэвуш КандрусевічКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч
   Марыя, пачуўшы пры­вітанне Альжбеты, праспявала свой славуты гімн “Мagnificat”, у якім яна праслаўляе Бога і які з’яўляецца вяршыняй Яе малітвы і даверу Яму. Таксама і мы павінны спяваць наш гімн “Мagnificat”, бо сапраўды вялікія рэчы Бог здзяйсняе на нашых вачах. Бог іх здзяйсняе, але ці адэкватна і па-хрысціянску мы іх успрымаем і прымаем? Ці хочам іх выкарыстоўваць? Ці не марнуем новых нагод для духоўнага адраджэння?
    Недастаткова толькі час ад часу прыходзіць у касцёл. Недастаткова з’ездзіць на ўрачыстасці і ўбачыць вялікую колькасць прысутных там людзей. Недастаткова быць вонкавым хрысціянінам. Неабходна быць сапраўдным – такім, які разам з Марыяй прымае Божую волю, бо гэта ключ да вырашэння ўсіх праблем і ключ да шчасця.

Фрагмент гаміліі падчас св. Імшы ў мінскай парафіі МБ Будслаўскай

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  18

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.