ГРОДНА
Пятніца,
06 снежня
2024 года
 

Варта ведаць (30)

Варта ведаць

 Пробашч рымска-ката­ліцкай парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ у Слоніме (Гродзенская дыяцэзія) кс. Ігар Анісімаў праспяваў для маладых падчас шлюбу знакамітую песню “Алелюя” Леанарда Коэна на рускай мове. Нагадаем, нядаўна каталіцкі святар з Ірландыі стаў знакамітасцю на YouTube пасля таго, як праспяваў “Алелюя” на шлюбе пары ў яго парафіі і набраў дзясяткі мільёнаў праглядаў. Як і ў выпадку з ірландскімі маладымі, беларуская пара і вернікі былі ў шоку ад сюрпрызу.
   
     У Рыме 1 верасня 2014 г. адбудзецца “міжканфесійны футбольны матч за мір”. Яго натхняльнікам з’яўляецца папа Францішак. Месцам правядзення павінен стаць рымскі Алімпійскі стадыён, напісаў аргентынскі футбаліст Хаўэр Дзанэці, віцэ-прэзідэнт футбольнага клуба “Інтэр”, у ватыканскай газеце “L’Osservatore Romano”. Ён не выключае, што Францішак асабіста будзе прысутнічаць на стадыёне. Як паведаміла французскае каталіцкае інфармацыйнае агенцтва “IMEDIA”, дапамогу ў арганізацыі міжрэлігійнага футбольнага матча аказала Папская акадэмія навук, рэктарам якой з’яўляецца таксама аргентынец, біскуп Марсэла Санчэс Саронда. На полі могуць з’явіцца зоркі сусветнага футбола: Раберта Баджо, Зінедзін Зідан, Ліянэль Месі і Франчэска Тоці. Трэнерам павінен стаць партугалец Жазэ Маўрынью. Футбалісты апрануць майкі з выявай вясёлкі. Менавіта яна лічыцца сімвалам міра, падставай для чаго з’яўляецца біблійная гісторыя пра выратаванне Ноя пасля сусветнага патопу.

    •   Экуменічная супольнасць “Тэзэ” адзначыць у наступным годзе 75-годдзе стварэння і 100-годдзе з дня нараджэння брата Ражэ – свайго заснавальніка. Цэнтральнай падзеяй урачыстасцей стане сустрэча моладзі з актыўнымі ўдзельнікамі грамадскага жыцця, прадстаўнікамі Цэркваў і людзьмі, якія жывуць ва ўмовах розных пагроз. Сустрэча пройдзе 9–16 жніўня 2015 г. Таксама праз год, у ліпені, запланавана сустрэча для маладых людзей з манаскіх супольнасцей. На ёй будуць прысутнічаць каталіцкія, праваслаўныя і пратэстанцкія настаяцелі. У пачатку верасня 2015 г. пройдзе сімпозіум пра ўклад брата Ражэ ў тэалагічную думку. У ім возьмуць удзел маладыя тэолагі і эксперты з розных Цэркваў. Будзе прысутнічаць кардынал Вальтэр Каспер.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  26

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.