ГРОДНА
Нядзеля,
08 снежня 2024 года |
З каталіцкага друку (74)
Папскія гвардзейцы ў Польшчы
Упершыню ў гісторыі салдаты Швейцарскай гвардыі наведваюць Польшчу. Першым пунктам праграмы стала для іх Ясная Гара
Больш за 40 швейцарскіх гвардзейцаў прыляцелі ў Польшчу ў межах пілігрымкі з нагоды кананізацыі папы Яна Паўла II.
“Гэта падзяка за вялікі пантыфікат, за вялікага чалавека, які, бясспрэчна, сфарміраваў гвардзейцаў”, – кажа Магдалена Валіньская-Рыдзі, якая разам з сяржантам Хайнцам Эглі падрыхтавала праграму пілігрымкі. Як дадае арганізатар, гаворка ідзе пра ўсведамленне малодшым гвардзейцам, якія не памятаюць Яна Паўла II, яго гісторыі, таго, як ён вырас у такога вялікага чалавека. “Гэта вяртанне да каранёў Яна Паўла II”, – адзначае сп. Магдалена. †

Ватыкан у ААН абараняе сям’ю
З рашучай абаронай сям’і выступіла Апостальская сталіца перад Радай ААН па правах чалавека.
Розныя сілы спрабуюць знішчыць сям’ю, як перажытак мінулага і перашкоду да эмансіпацыі асобы і стварэння больш свабоднага, эгалітарнага і шчаслівага грамадства.
Папскі дыпламат кс. абп Сільвана Тамасі перасцярог ад проціпастаўлення асобы і сям’і. Сям’я не змяншае годнасці і праў асобы. Большасць людзей менавіта ў сям’і знаходзяць падтрымку. У згоднай сям’і, дзе захоўваецца ўзаемадапаўняльнасць роляў маці і бацькі, найлепш развіваюцца дзеці.
Афіцыйны лагатып СДМ
прэзентавалі ў Кракаве
Сімволіка лагатыпа спалучае ў сабе тры элементы: месца, галоўных герояў і тэму сустрэчы.
У цэнтры лагатыпа знаходзіцца крыж, упісаны ў контуры Польшчы. Размяшчэнне Кракава пазначана жоўтым колам, якое таксама сімвалізуе моладзь. З крыжа выплывае іскра Божай міласэрнасці, якая па форме і колеры прыгадвае абраз “Езу, давяраю Табе”. Блакітна-чырвона-жоўтая каларыстыка лагатыпа звязана з афіцыйнымі колерамі Кракава і яго гербам.
Адбылася таксама прэзентацыя афіцыйнай малітвы СДМ у Кракаве 2016. Яна складаецца з трох частак. Першая паходзіць з Акта даручэння свету Божай міласэрнасці, які здзейсніў Ян Павел II у 2002 г. у санктуарыі Божай міласэрнасці ў Кракаве-Лагеўніках. Другая частка – гэта просьба аб ласцы быць міласэрным. Трэцяя частка мае характар літаніі і з’яўляецца заклікам аб апецы Маці Божай і св. Яна Паўла II – заступніка СДМ.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 23 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.