ГРОДНА
Пятніца,
17 студзеня 2025 года |
Слова для Жыцця (75)
Папа Францішак
“Без Езуса, паводдаль ад Яго мы адчуваем сябе спалоханымі і пасрэднымі да такой ступені, што думаем, што не дадзім сабе рады. Нам не хапае веры! Але Езус заўсёды з намі, можа, утоены, але прысутны і гатовы нас падтрымліваць.
Вось сапраўдны вобраз Касцёла: лодка, якая павінна супрацьстаяць бурам, і часам здаецца, што праз момант яна патоне. Яе ратуюць не ўменні і адвага людзей, а вера, якая дазваляе ісці праз цемру, сярод цяжкасцей. Вера дае нам упэўненасць, што Езус прысутнічае сярод нас, што Яго далонь нас падхоплівае, каб выратаваць ад небяспекі. Мы ўсе знаходзімся ў гэтай лодцы і адчуваем сябе ў ёй бяспечна, нягледзячы на сваю абмежаванасць і слабасці. Мы ў бяспецы перш за ўсё тады, калі мы здольны ўпасці на калені і адараваць Езуса, адзінага пана нашага жыцця. Нам заўсёды аб гэтым прыгадвае наша Маці, Мадонна.
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 10.08.2014 †

Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч
Ніхто не можа спыніць агонь Святога Духа, які дзьме туды, куды хоча. Мы не можам загадаць Богу, як і дзе Ён павінен дзейнічаць. Мы таксама не маем права казаць іншым, што ў нас ёсць цвёрдая ўпэўненасць у тым, што ў іх душы няма Бога. Вельмі сумна, калі хрысціяне розных веравызнанняў абвінавачваюць адзін аднаго ў тым, што яны не сапраўдныя хрысціяне.
Другі Ватыканскі Сабор вучыць, што і іншыя хрысціянскія супольнасці не пазбаўлены значэння і вагі ў таямніцы збаўлення. Гэта асабліва адносіцца да праваслаўнай Царквы, у якой ёсць усе сродкі для збаўлення. Сабор заклікае да прызнання, захоўвання і падтрымкі тых духоўных, маральных і сацыяльна-культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца ў нехрысціянскіх рэлігіях. Часамі нам, хрысціянам, неабходна вучыцца ў іх.
Божая міласэрнасць бязмежная, і Бог вызначае шляхі збаўлення кожнаму чалавеку і кожнаму народу. Нам неабходна клапаціцца аб абвяшчэнні Евангелля ўсім людзям, каб Божая міласэрнасць дасягнула іх як мага хутчэй.
Фрагмент гаміліі падчас св. Імшы ў ХХ Звычайную нядзелю
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 348 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.