ГРОДНА
Пятніца,
17 студзеня 2025 года |
Паведамленне ККББ на распачацце Года кансэкраванага жыцця
Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!
Па волі Святога Айца Францішка ад першай нядзелі Адвэнту 2014 года да 2 лютага 2016 года ва ўсім Паўсюдным Касцёле будзе перажывацца Год кансэкраванага жыцця.
Сённяшні свет патрабуе сапраўдных сведкаў, якія ўкажуць іншым сапраўдныя хрысціянскія каштоўнасці і шлях да Бога. Святы Айцец, абвяшчаючы Год кансэкраванага жыцця, хоча заклікаць кансэкраваных асоб, каб сваім жыццём і радасцю спаткання з Уваскрослым яны абудзілі свет і былі сведкамі іншага спосабу чынаў, дзейнасці і жыцця.
На працягу бліжэйшага года нас чакае шмат падзей, каб мы лепш усвядомілі ролю кансэкраваных асоб у Касцёле. Будзем жа імкнуцца лепей пазнаць багацце іх харызмаў і разнастайнасць спраў, якія яны здзяйсняюць. †

Няхай Год кансэкраванага жыцця будзе таксама нагодай да малітвы за ўсіх тых, хто рэалізуе сваё пакліканне ў манаскіх супольнасцях, у свецкіх інстытутах ці ў індывідуальных формах кансэкраванага жыцця. Няхай ён будзе часам напружанай малітвы аб новых, шматлікіх і святых пакліканнях да служэння Богу і людзям.
З пастарскім бласлаўленнем
Каталіцкія Біскупы Беларусі.
Мінск, 23 лістапада 2014 г.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 348 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.