ГРОДНА
Субота,
14 снежня 2024 года |
Юбілейны год семінарыі з Заснавальнікам
Семінарыя – гэта сэрца дыяцэзіі. Сэрца нашай дыяцэзіі пульсуе ўжо 25 гадоў. Жывы арганізм Касцёла ў Беларусі функцыянуе з кожным годам усё лепш. 15 лютага разам з біскупамі, святарамі дыяцэзіі, а таксама выкладчыкамі і алюмнамі Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі маліўся і яе заснавальнік кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч. Так склалася, што гэты год з’яўляецца юбілейным – сярэбраным – як для гродзенскай семінарыі, так і для самога аб-па Тадэвуша, які сёлета адзначае 25-годдзе біскупскай сакры. Нягледзячы на тое, што амаль адразу ж пасля заснавання семінарыі іерарх павінен быў выехаць на службу ў Маскву, ён ніколі пра яе не забываўся. Сустрэча 15 лютага стала часам супольнай малітвы, а таксама вяртаннем думкамі ў тую пару, якую ўжо ўдалося перажыць – да першых гадоў існавання семінарыі ў Гродне. †
Прапануем Вам некалькі ўспамінаў ксяндза арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
Пра цяжкае становішча Касцёла ў былым Савецкім Саюзе
Касцёл у Беларусі, як і ва ўсім былым Савецкім Саюзе, праследаваўся на працягу некалькіх пакаленняў. У адных рэгіёнах праследаванні трывалі тры пакаленні, у іншых – два. Гэта быў час жорсткіх ганенняў з мэтай вырваць з коранем веру з душаў людзей і знішчыць яе, а зямлю з тысячагадовай хрысціянскай традыцыяй пераўтварыць у духоўную пустыню. Гэта быў час духоўнага Чарнобыля.
Аднак, прыйшоў прадказаны Марыяй у Фаціме час навяртання, дзякуючы чаму мы атрымалі, хаця ў пэўным сэнсе і абмежаваную, але свабоду веравызнання. Адчыняліся канфіскаваныя падчас атэістычнага рэжыму касцёлы, паўставалі новыя парафіі, адраджалася кансэкраванае жыццё, трэба было думаць аб душпастарстве моладзі, катэхізацыі, фармацыі свецкіх, арганізацыі дабрачыннасці, каталіцкіх СМІ і г.д. З дапамогай прыехалі святары з замежжа, у першую чаргу з Польшчы, за што мы ім вельмі ўдзячныя.
Прапанова ад дзяржаўных уладаў не прынята
Тады я служыў пробашчам францішканскага касцёла Маці Божай Анёльскай і фарнага касцёла св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. Добра памятаю, як у Вялікую суботу 1989 г. у францішканскім касцёле з’явіўся нейкі незнаёмы чалавек. Па яго паводзінах было бачна, што ён чужы ў касцёле. Я спавядаў, хрысціў (тады ў Вялікую суботу таксама здараліся хросты), прымаў вернікаў. Ён прыйшоў у сакрыстыю, прадставіўся намеснікам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Радзе Мінстраў БССР і сказаў, што хацеў бы паразмаўляць са мной. Я яму адказаў, што трэба пачакаць, бо я адзін і не магу разарвацца, тым больш што Вялікая субота і працы шмат. Ён выглядаў не вельмі задаволеным такім маім адказам, але сядзеў на лаўцы і чакаў. Я скончыў спавядаць, і ён прыйшоў у сакрыстыю, кажучы, што я сапраўды вельмі заняты і ў мяне насамрэч шмат працы. На што я яму адказаў, што так адбываецца, бо няма святароў. “Менавіта аб гэтай справе я хачу паразмаўляць”, – адказаў госць і прапанаваў мне па скарочанай праграме рыхтаваць святароў: “Вы абаранілі доктарскую дысертацыю і маглі б узяцца за падрыхтоўку новых святароў”. Я яму адказаў, што аднаму чалавеку зрабіць гэта немагчыма, і акрамя таго, патрэбны біскуп, які ўдзеліць прэзбітарскія пасвячэнні, а біскупа ў Беларусі няма. Я таксама дадаў, што ўлада не павінна ставіць абмежаванняў кандыдатам у семінарыю. Вядома, што ў тыя часы кандыдатам у святарства трэба было мець дазвол свецкай улады. Існаваў гэтак званы “Numerusclausulus”, гэта азначае, што свецкая ўлада вырашала, колькі семінарыстаў можна прыняць у семінарыю. Зважаючы на ўсё гэта, я не прыняў яго прапановы. Ён быў вельмі незадаволены і сказаў: “Быў у ксяндза Казіміра Свёнтка з такой самай прапановай, і ён адмовіў. Прыехаў да вас, і вы не прынялі прапановы”.
Важнае рашэнне па дарозе з Рыма
Пасля біскупскага пасвячэння, якое адбылося 20 кастрычніка 1989 г. у базіліцы св. Пятра ў Ватыкане і ў якім прымаў удзел таксама сённяшні гродзенскі ардынарый Аляксандр Кашкевіч, я вяртаўся дадому разам з прадстаўніком Ватыкана арцыбіскупам Франчэска Каласуона на інгрэс, які адбыўся 28 кастрычніка 1989 г. у гродзенскім фарным касцёле. Нечакана ў самалёце ён мяне спытаўся, ці не думаю я аб адкрыцці духоўнай семінарыі. Я толькі гэтага і чакаў. Гэта была падтрымка для мяне, каб распачаць працэс заснавання семінарыі.
Часовыя цяжкасці з мясцовымі ўладамі
Адказ улад быў адназначны: “Семінарыя ёсць у Рызе. Няхай туды і едуць беларускія семінарысты”. Аднак, у Рызе ў той час казалі: “У вас ёсць свой біскуп, і ён павінен паклапаціцца аб фармацыі будучых святароў”. Гэта быў адзін з аргументаў, але ўлады не ўступалі. Тады я звярнуў іх увагу на тое, што новая сацыяльна-палітычная сітуацыя проста абавязвае наяўнасць сваёй семінарыі. Урэшце рэшт улады далі згоду на заснаванне духоўнай семінарыі ў Гродне пад умовай, што рэктар, эканом, прэфект па выхаванні і духоўны айцец будуць з мясцовых святароў. Улады таксама паабяцалі да 1 верасня 1990 г. вызваліць частку будынка пабернардынскага кляштара, дзе знаходзілася судмедэкспертыза.
Пра першых выхавацеляў і супрацоўнікаў
Я маліўся і даверыў усю справу Божаму Провіду. Паехаў да ксяндза прэлата Станіслава Кучынскага і прапанаваў яму пасаду рэктара. Ён вельмі здзівіўся і сказаў, што хворы (яму тады аднялі нагу), аднак калі Касцёлу ён патрэбны ў такой якасці і калі біскуп аб гэтым просіць, то няма пытанняў: ён быў згодны ехаць. Потым па дарозе ў Брэст я заехаў да ксяндза Міхала Варанецкага ў Ружаны. Ён быў вельмі моцна здзіўлены: што сталася, чаму так нечакана да яго заехаў біскуп? Я яму прапанаваў пасаду духоўнага айца. На што святар адказаў, што старога дрэва не перасаджваюць, але ён прымае прапанову, паколькі яго просіць біскуп. Я быў вельмі рады не толькі таму, што знайшоў рэктара і духоўнага айца, але і таму, што святары з такім вялікім жыццёвым і пастарскім досведам не ставілі мне пытанняў: чаму я? Можа лепш хтосьці іншы? Падчас прэзбітарскіх пасвячэнняў яны паабяцалі паслухмянасць біскупу і засталіся вернымі свайму абяцанню. Ксяндза Вінцэнта Лісоўскага я ведаў даўно. У свой час мне нават прыйшлося рэдагаваць адпаведны дакумент аб яго прэзбітарскім пасвячэнні, які падпісаў Яго Эмінэнцыя літоўскі кардынал Вінцэнт Сладкявічус, каб ён мог атрымаць дазвол улад працаваць афіцыйна. Такія тады былі часы. Я прапанаваў яму пасаду эканома, і ён згадзіўся. І нарэшце, я звярнуўся да ксяндза Люцыяна Радомскага, з якім вучыўся ў Каўнаскай духоўнай семінарыі, і прапанаваў яму быць прэфектам семінарыі. Ён таксама выказаў сваю згоду.
Дапамога Шушкевіча і 37 кандыдатаў на I курс
15 жніўня 1990 г. я цэлебраваў святую Імшу на падворку касцёла святых Сымона і Алены ў Мінску. Пасля Імшы я пайшоў у Дом урада на дамоўленую перад гэтым сустрэчу з першым намеснікам Старшыні Вярхоўнай Рады Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Станіславам Шушкевічам, якому паведаміў, што новазаснаваная духоўная семінарыя ў Гродне не мае месца, каб распачаць працу, бо судмедэкспертыза не вызваляе будынка. Станіслаў Шушкевіч адразу сказаў, што рашэнне прынята і ён не дазволіць, каб з Беларусі смяяліся. За некалькі наступных дзён судмедэкспертыза вызваліла некаторыя памяшканні. 18 жніўня адбыліся ўступныя экзамены ў семінарыю. Добра памятаю той дзень, калі раніцай я прыехаў да пробашча пабернардынскага касцёла ксяндза прэлата Міхала Арановіча. Ён прывітаўся са мной і заплакаў. “Што сталася?” – спытаў я. “Не трэба хвалявацца, гэта слёзы радасці. Раніцай я цэлебраваў святую Імшу і, як заўсёды, бачыў перад сабой вернікаў, якіх добра ведаю. Ведаю, дзе хто знаходзіцца, многіх ведаю па імені і прозвішчу. Але тут нечакана ў касцёл пачалі прыходзіць адзін за адным маладыя людзі. Я адразу зразумеў, што гэта кандыдаты ў семінарыю, і заплакаў ад радасці. Здавалася, што са смерцю апошняга святара Касцёл знікне, але Бог мае свае планы, і ў Гродне адкрываецца семінарыя. Гэта мая самая вялікая радасць”, – сказаў ксёндз прэлат Арановіч. На першы год было залічана 37 семінарыстаў, з якіх 24 былі з Беларусі, 12 з Украіны і 1 з Грузіі.
Афіцыйнае адкрыццё
Афіцыйнае адкрыццё семінарыі адбылося 1 верасня 1990 г. святой Імшой на падворку і мела вельмі ўрачысты характар. У ім прымаў удзел прадстаўнік Апостальскага Пасаду ў Савецкім Саюзе арцыбіскуп Франчэска Каласуона, спецыяльны пасланнік Ватыкана на гэтыя ўрачыстасці дапаможны біскуп Шчэцінска-Камянецкай архідыяцэзіі Блажэй Крушыловіч, шмат святароў і кансэкраваных асоб з Беларусі і замежжа, улады горада і вялікая колькасць вернікаў. У беларускім Касцёле і ў горадзе Гродна панаваў сапраўды святочны настрой, бо пасля доўгага перыяду ганенняў распачыналася напісане яго новай гісторыі. Сэрца беларускага Касцёла пачало біцца, каб даць яму новую кроў. І яно б’ецца ўжо 25 гадоў. За гэты час было вельмі шмат зроблена пад кіраўніцтвам Яго Эксцэленцыі гродзенскага біскупа Аляксандра Кашкевіча, дзякуючы намаганням кіраўнікоў і выкладчыкаў семінарыі. Семінарыя заняла сваё пачэснае месца ў шэрагу вышэйшых навучальных устаноў горада і рэспублікі.
Эпілог Арцыбіскупа
“Vivat Alma Mater Grodnensis! Vivat et crescat”, каб на вялікае жніво Пана прыходзілі новыя і святыя працаўнікі (параўн. Лк 10, 2), каб дзякуючы ім Касцёл у Беларусі сапраўды быў сакрамантам паў- сюднага збаўлення (параўн. LG 1), а таксама радасцю і надзеяй для нашага грамадства (параўн. GS 1).
Post Scriptum
Хочацца яшчэ сказаць: “Віват Ксёндз Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч!” Як добра, што беларуская зямля мае такога сына, святара і арцыбіскупа. Касцёл у Беларусі мае сэрца – семінарыю, але таксама мае і пастыра – кс. аб-па Тадэвуша Кандрусевіча. Заахвочваю ўсіх нашых чытачоў маліцца ў інтэнцыі семінарыі і яе заснавальніка.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 18 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.