ГРОДНА
Панядзелак,
09 снежня
2024 года
 

З каталіцкага друку (87)

Прэса

Малітва аб супакоі
   Не спыняюцца ваенныя дзеянні на ўсходзе Украіны. У сувязі з узмацненнем баявых дзеянняў і ростам ліку забітых і параненых біскупы лацінскага абраду ў гэтай краіне заахвочваюць вернікаў да малітвы і посту ў інтэнцыі супакою, а таксама ахвяр вайны.
   
   Зварот іерархаў быў зачытаны ва ўсіх касцёлах і капліцах лацінскага абраду. Заклапочаныя і занепакоеныя будучыняй краіны і народа, біскупы заахвочваюць вернікаў нястомна выпрошваць у Бога міласэрнасці, спяваючы “Суплікацыю” і молячыся Вяночкам да Божай міласэрнасці. Выразным знакам гэтай вялікай малітвы аб супакоі павінна быць грамнічная свечка, запаленая ў час сур’ёзнай пагрозы і пры паміраючых. “Давайце запальваць яе падчас штодзённай супольнай малітвы і тады, калі будзем маліцца за памерлых і акалечаных, а таксама просячы аб збаўленні ад вайны”, – напісалі біскупы.

Хутка Чэмпіянат Еўропы
па футболе сярод святароў

   IX Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод святароў пройдзе 23–27 лютага ў Аўстрыі.
    Чакаецца ўдзел каля 220 ксяндзоў з Беларусі, Польшчы, Аўстрыі, Украіны, Харватыі, Партугаліі, Славакіі, Босніі, Румыніі, Славеніі, Венгрыі, Чарнагорыі, Косава, Албаніі і Казахстана. З ініцыятывай арганізацыі святарскага чэмпіянату выступіла духавенства з Аўстрыі. Яны таксама арганізавалі першы турнір у 2004 годзе ў Айзенштадт. “Нашай асноўнай мэтай з’яўляецца сустрэча з калегамі з усіх еўрапейскіх краін і з іншых касцёльных традыцый”, – падкрэсліваюць аўстрыйскія ксяндзы. Разам са спартыўнымі спаборніцтвамі плануецца пілігрымка ксяндзоў у вядомы ў рэгіёне санктуарый, а таксама штодзённая літургія з біскупамі.
Пратэсты хрысціян у Індыі
   У сталіцы Індыі Дэлі мноства хрысціян выступілі супраць атак на касцёлы. Некалькі дзясяткаў пратэстуючых былі затрыманы, сярод іх – каталіцкі ксёндз і манахіня.
    Атакі на касцёлы менавіта ў сталіцы прынясуць незваротныя страты для рэпутацыі Індыі. 1 лютага ноччу была праведзена атака на каталіцкі касцёл св. Альфонса ў Дэлі. Невядомыя ўварваліся ў будынак і абрабавалі яго. Сярод іншага была здзейснена прафанацыя Найсвяцейшага Сакраманту. Гэта быў ужо пяты падобны выпадак у адным толькі рэгіёне Дэлі. Хрысціяне лічаць, што за атакамі стаяць індуісты-экстрэмісты. Паліцыя ўзмацніла меры бяспекі вакол каля 200 касцёлаў у Дэлі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  23

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.