ГРОДНА
Нядзеля,
08 снежня 2024 года |
Святыя сакраманты (3)
Рыхтуемся да сакраманту пакаяння
Хто, калі і якімі словамі ўстанавіў сакрамант пакаяння і паяднання?
Сакрамант пакаяння і паяднання ўстанавіў Езус Хрыстус пасля свайго ўваскрасення, калі сказаў Апосталам: “Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны, на кім пакінеце, на тым застануцца”.

Што такое грэх?
Грэх – гэта свядомае і дабравольнае парушэнне Божых запаведзей ці касцёльных наказаў.
Што такое цяжкі, смяротны грэх?
Цяжкі грэх, які яшчэ называюць смяротным – гэта абсалютна свядомае і дабравольнае парушэнне Божых запаведзей ці касцёльных наказаў адносна сур’ёзнай матэрыі.
Што такое лёгкі грэх?
Лёгкі грэх – гэта парушэнне Божых запаведзей ці касцёльных наказаў адносна лёгкай матэрыі або адносна сур’ёзнай матэрыі, але не зусім свядома ці дабравольна. †

Як называецца грэх, які здзейснілі першыя бацькі?
Грэх, які здзейснілі першыя бацькі, называецца першародным грахом.
Хто быў вольны ад першароднага граху?
Ад першароднага граху была вольная Найсвяцейшая Маці.
Калі мы вызваляемся ад першароднага граху?
Ад першароднага граху мы вызваляемся ў момант святога хросту.
Што такое сумленне?
Сумленне – гэта голас Пана Бога ў нашым сэрцы, які дапамагае нам адрозніваць дабро ад зла і засцерагае нас ад зла.
Што такое рахунак сумлення?
Рахунак сумлення – гэта прыпамінанне сабе сваіх грахоў.
Што такое жаль за грахі?
Жаль за грахі – боль душы і агіда да ўчыненага граху, а таксама пастанаўленне не грашыць у будучым.
Калі наш жаль з’яўляецца дасканалым?
Наш жаль дасканалы тады, калі мы шкадуем з-за любові да Пана Бога, найлепшага Айца, якога мы пакрыўдзілі.
Калі наш жаль з’яўляецца недасканалым?
Наш жаль недасканалы тады, калі мы шкадуем толькі таму, што зграшыўшы, заслужылі Божае пакаранне.
Што такое цвёрдае пастанаўленне выправіцца?
Цвёрдае пастанаўленне выправіцца – шчырае рашэнне пазбягаць грахоў, асабліва цяжкіх, а таксама нагод для граху.
Што такое споведзь?
Споведзь – гэта шчырае і з жалем прызнанне ва ўсіх грахах перад святаром для атрымання адпушчэння грахоў.
Што такое задавальненне Пана Бога?
Задавальненне Пана Бога – гэта ўзнагароджванне за ўчыненыя грахі шляхам выканання пакуты, прызначанай святаром падчас споведзі.
Што такое задавальненне бліжняга?
Задавальненне бліжняга – гэта пакрыццё прынесеных яму страт ці шкоды.
Часткі сакраманту пакаяння і паяднання (пяць умоў добрай споведзі):
1. Рахунак сумлення.
2. Жаль за грахі.
3. Цвёрдае пастанаўленне выправіцца.
4. Шчырая споведзь.
5. Выкананне прызначанай пакуты.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 23 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.