ГРОДНА
Аўторак,
03 снежня
2024 года
 

Паверыць у Вялікдзень – значыць паверыць у Хрыста

Слова рэдактара

 Вялікдзень – гэта штосьці значна большае, чым святы, якія мы на працягу года перажываем з розных нагод. Вялікдзень – гэта сэнс нашага вечнага жыцця, фундамент нашай веры. У гэтыя дні мноства людзей будзе прыходзіць да пустой магілы, каб паспрабаваць паверыць у жыццё, якое становіцца вечным. Гэта тое самае жыццё, якое аб’явілася ва Укрыжаваным. “Хто верыць у Мяне, калі нават і памрэ, будзе жыць. А кожны, хто верыць у Мяне, не памрэ ніколі” (Ян 11, 25–26). Езус пацвярджае гэтыя словы сваім Уваскрасеннем. Таму пусты гроб Езуса павінен шырока расплюшчыць нам вочы на надзею лепшага жыцця. Гэта адзіная пустая магіла ва ўсім свеце, якая абуджае не страх, а надзею. Менавіта ў гэтым месцы ёсць навука жыцця для кожнага з нас: жыццё ў Хрысце становіцца мацнейшым, чым смерць; чалавек мае несмяротную душу. Калі б Хрыстос не ўваскрос, марнай была б наша вера і пустымі прадказанні, а хрысціянства не мела б сэнсу (параўн. 1 Кар 15, 17). Вера ў Езуса ўзмацняе нашу веру ў наша жыццё, у сэнс гэтага жыцця, у свае ўласныя сілы і магчымасць быць шчаслівым. Вінцэнт Ван Гог непахісна верыў у сваё пакліканне быць мастаком. Яго крытыкавалі і недаацэньвалі, а ён стаў знакамітым і папулярным пасля смерці.
Гэтая праўда датычыцца таксама святога Францішка Асізскага ці іншых святых і бласлаўлёных. Малыя, непрыкметныя людзі, але вялікія ў веры свайго ўласнага жыцця, бласлаўлёнага Уваскрослым.

З нагоды радасных свят Вялікага Дня ад імя ўсяго рэдакцыйнага калектыву жадаю нашым Чытачам, Сябрам і ўсім, хто моцна верыць ва Уваскрасенне Хрыста, глядзець у будучыню з нябеснай надзеяй, а таксама перажыць радасныя і прыемныя хвіліны разам з сям’ёй і сябрамі. Няхай гэты час будзе часам супакою і суцішэння, хвілінай уздыху і выдыху, радасці ад здзейсненых добрых учынкаў, добрых думак і добрых намераў. Няхай Вялікдзень стане часам евангелічнага аптымізму, неабходнага на кожны дзень зямнога жыцця.

Радаснага Алелюя, а таксама смачнага яйка і спакойных Велікодных свят!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  29

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.