ГРОДНА
Аўторак,
10 снежня 2024 года |
Уваскрасенне Пана
З Eвангелля св. Яна
У першы дзень тыдня Марыя Магдалена прыйшла да магілы раніцай, калі было яшчэ цёмна, і ўбачыла, што камень адсунуты ад магілы. I пабегла, і прыбыла да Сымона Пятра і да другога вучня, якога любіў Езус, і сказала ім: “Забралі Пана з магілы, і не ведаем, дзе паклалі Яго”.
Тады выйшаў Пётр і другі вучань, і пайшлі да магілы. Пабеглі абодва разам. I другі вучань пабег наперадзе хутчэй за Пятра і прыбыў да магілы першы. Заглянуўшы, убачыў, што ляжаць палотны, аднак не ўвайшоў. Тады прыйшоў за ім Сымон Пётр і ўвайшоў у магілу, і ўбачыў палотны, якія там ляжалі, і хусту, якая была на галаве Ягонай, не з палотнамі яна ляжала, а асобна, скручаная на іншым месцы. Тады ўвайшоў і той другі вучань, што прыбег першы да магілы, і ўбачыў, і паверыў. Бо яны яшчэ не ведалі Пісання, што трэба было Яму ўваскрэснуць з мёртвых. †

Ян 20, 1–9
Навіна, вядомая стагоддзямі, але ўвесь час актуальная
Ніколі – ні раней, ні пазней – ніводзін такі кароткі тэкст не пакідаў у гісторыі чалавека глыбейшага следу. Ніколі не здаралася нічога падобнага! Вакол тленных чалавечых астанкаў будаваліся магілы, на магілах ставіліся прыгожыя помнікі, узносіліся піраміды, якія здзіўлялі цэлыя пакаленні.
Але толькі пра гэтую адну, адзіную Магілу напісана, што праз тры дні пасля таго, як туды паклалі Цела, яна аказалася пустой. І гэтая вестка ўжо на працягу дзвюх тысяч гадоў кожную вясну як “Добрая Навіна” заўсёды актуальная, ніколі не губляе сваёй унутранай моцы, нязменна захапляе. Успамін таго сведчання, запісанага св. Янам, будзе нас уражваць і ў вечнасці, бо мы маем шанс удзелу ў ёй дзякуючы веры, народжанай у сэрцы Апостала, які “ўбачыў і паверыў”. Усё гэта адбылося перад пустой Магілай. Каб і мы змаглі пахіліцца над яе таямніцай і ўзбагаціць свет нашым сведчаннем!

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 22 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.