ГРОДНА
Субота,
14 снежня
2024 года
 

Варта ведаць (46)

Варта ведаць

•  У Францыі на Вялікдзень больш за 5 тысяч чалавек прымуць хрост у каталіцкім Касцёле. Гэтая падзея адбудзецца падчас начнога чування. Як падае Канферэнцыя Епіскапату Францыі, колькасць ахрышчаных будзе на 30% большая, чым 10 гадоў таму. Сярод катэхуменаў ёсць як дзеці, так і дарослыя людзі. Гэта жыхары заморскіх тэрыторый Францыі. Некалькі чалавек, як і ў папярэднія гады, – былыя мусульмане.
   
    У Ватыкане на плошчы св. Пятра ў V Нядзелю Вялікага посту пасля малітвы Анёл Панскі было раздадзена 50 тысяч экзэмпляраў Евангелля. Гэтае кішэннае выданне раздавалі семінарысты рымскіх семінарый, манаскія сёстры з розных супольнасцей і бяздомныя. Падобная акцыя адбылася таксама ў мінулым годзе. Папа часта заахвочвае вернікаў чытаць Евангелле і разважаць словы Хрыста. Святы Айцец сказаў сабраным на плошчы св. Пятра: “Вазьміце іх і насіце з сабой, каб часцей чытаць, чытаць штодзённа. Божае слова – гэта святло на нашай дарозе”.

    Агенцтва “Фідэс” падае, што ў 1980–2014 гг. у свеце забіта 1062 місіянераў. Паводле даных агенцтва, у 1980–1989 гг. загінула 115 місіянераў, у 1990–2000 – 604 (у тым ліку 248 падчас генацыду ў Руандзе ў 1994 г.), а ў 2001–2014 гг. – 343. У 2014 г. іх было 26, у тым ліку 17 дыяцэзіяльных і манаскіх святароў, 6 манаскіх сясцёр, 1 брат, 1 семінарыст і 1 свецкі місіянер.
   
    Хрысціяне ў Вялікабрытаніі не толькі баяцца насіць сімвалы сваёй рэлігіі, яны таксама ўтойваюць сваю веру з-за боязі дыскрымінацыі і здзекаў. Такія высновы падае Камісія па справах роўнасці і праў чалавека на аснове праведзеных у апошні час даследаванняў. У іх прынялі ўдзел 2,5 тысячы чалавек. Як падаецца ў справаздачы Камісіі, хрысціяне прызнаваліся, што іх прымушаюць не паказваць сваю веру. Вызнаўцы Хрыста адчуваюць, што іх дыскрымінуюць таксама праз новае распараджэнне аб раўнапраўі.
   
    У Іспаніі назіраецца рост колькасці семінарыстаў. Дзень семінарыі адзначаецца ў гэтай краіне ва ўрачыстасць св. Юзафа ці ў бліжэйшую пасля яе нядзелю. Як падае епіскапат Іспаніі, колькасць семінарыстаў узрастае ўжо чацвёрты год запар. У сімінарыях да святарства рыхтуюцца 1357 алюмнаў, гэта амаль на 3% больш, чым у мінулым годзе. Больш за ўсё алюмнаў навучаецца ў семінарыях у Мадрыдзе, Таледа, Рэдэмпторыс Матэр у Мадрыдзе, а таксама ў Валенсіі. Мадрыд, Валенсія і Севілья прынялі таксама больш за ўсё кандыдатаў на першы курс. У 2014 г. сакрамант святарства прыняло ў Іспаніі 117 чалавек. Акрамя гэтага, у ніжэйшых семінарыях у бягучым годзе навучаецца каля 1150 хлопцаў.

Katolik.ru; credo-ua.org; niedziela.pl; ekai.pl.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  18

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.