ГРОДНА
Субота,
14 снежня
2024 года
 

З каталіцкага друку (90)

Прэса


Ноч канфесіяналаў

   Ва ўсёй Польшчы перад Велікоднымі святамі адбылася акцыя вячэрняй споведзі. Гэта напамін вернікам аб духоўнай падрыхтоўцы да Пасхі.
   
   Акцыя споведзі адбылася, між іншым, у Кракаве. Яе дэвізам былі словы: “Святло ў цемры”. У пяці касцёлах ад 21.00 да амаль 2.00 спаведнікі чакалі вернікаў у канфесіяналах.
   
    Гэтая акцыя з’яўляецца таксама выцягнутай рукой для людзей, якія працуюць да позніх вячэрніх гадзін. Гэта таксама шанс прыступіць да споведзі ў цішыні, без спешкі, зазірнуць углыб сябе ў вячэрняй аўры інтымнасці.


Перуанцы за жыццё

   Звыш паўмільёна перуанцаў удзельнічалі ў Маршы за жыццё ў Ліме. Яны скандавалі: “Так жыццю, не абортам!”.
   У пасланні, зачытаным аб-пам Лімы Хуанам Луісам Сіпрыяні, папа Францішак запэўніў, што далучаецца да іх малітвы і дзейнасці на карысць абароны і падтрымкі чалавечага жыцця ад яго зачацця да натуральнай смерці. Папа заклікаў удзельнікаў маршу адважна сведчыць аб святасці жыцця кожнага чалавека, створанага Богам па Яго вобразе і падабенстве і адкупленага Хрыстом на крыжы.
    Папа таксама папрасіў удзельнікаў маршу аб малітве ў яго інтэнцыі, на што перуанцы ў тую ж хвіліну адказалі малітвай “Ойча наш”.

150 бяздомных наведалі
ватыканскія музеі

   З гэтай ініцыятывай выступіў Урад апостальскай дабрачыннасці, якім кіруе абп Конрад Краеўскі.
    Бяздомныя былі падзелены на тры групы, кожная з якіх атрымала свайго гіда, а яго тлумачэнні яны слухалі праз навушнікі. Перш, чым групы ўвайшлі ў музеі, яны прайшлі праз Ватыкан, дзякуючы чаму ўбачылі, між іншым, Дом св. Марты, дзе жыве Папа.
    Візіт скончыўся ў Сіксцінскай капліцы, якая ў сувязі з гэтым была ў гэты дзень раней зачынена для наведвальнікаў. Пасля супольнай малітвы бяздомных запрасілі на вячэру.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  18

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.