ГРОДНА
Нядзеля,
08 снежня 2024 года |
Ці можa католік верыць у сны?
Касцёл хутчэй неахвотна ставіцца да таго, каб звяртаць увагу на сны. Але нават у Бібліі мы чытаем аб снах, якія паходзяць ад Бога.
Дазвольце мне даць Вам канкрэтны прыклад такога сну. Аднаму чалавеку прысніўся памерлы бацька і загадаў яму адмовіцца ад дрэннага жыцця, пайсці да споведзі і нарэшце пачаць жыць па-хрысціянску. Чалавек глыбока ўзрушыўся ад гэтага паслання, і на самой справе сон стаў паваротным момантам у яго жыцці.
Ці быў гэты сон звышнатуральным умяшаннем у жыццё гэтага чалавека? Асабіста я лічу, што нават калі ён быў выкліканы выключна прыроднымі механізмамі (на-прыклад, гэты чалавек насіў у сваёй падсвядомасці глыбокія дакоры сумлення, што жыве не так, як яго выхоўвалі), то ўсё роўна праз яго выявілася таямніца еднасці святых. Напэўна, праз гэты сон чалавека закранула любоў яго бацькі – нават калі гэта адбылося па чыста натуральных прычынах. А для любові дастаткова звычайная з’ява, што часам яна прыносіць свой плён толькі праз шмат гадоў.
У той жа час, я думаю, было б проста ганарлівасцю загадзя выключыць звышнатуральны характар гэтага сну. Бо хто ведае: можа, гэта сапраўды сам Бог дазволіў бацьку нават пасля смерці прыйсці да свайго дзіцяці і аказаць яму такую вялікую карысць.
Пасланне з гэтага сну відавочна згаджалася з праўдай веры, і разам з тым у ім не было ніякіх перабольшванняў у інтэрпрэтацыі ісціны. Але я распавяду Вам яшчэ адзін сон, які таксама ніякім чынам не супярэчыць праўдзе веры, але мае лішнія падказкі адносна таго, як трэба дзейнічаць. Гэты сон здарыўся ў жыцці будучага святога Альберта Вялікага, у той час, калі ён прымаў рашэнне ўступіць у манаскі ордэн.†

Альберт захапляўся манаскім жыццём і вельмі хацеў яго распачаць. Аднак, яго стрымліваў страх: ці вытрывае ён на гэтым шляху. Яму прыснілася, што ён стаў манахам і вельмі радаваўся на гэтым шляху, але ўрэшце аказалася, што выбраны шлях быў для яго занадта цяжкім, таму ён быў вымушаны пакінуць ордэн. Прачнуўся Альберт з пачуццём палёгкі, што гэта быў толькі сон, але і з перакананнем, што гэта сам Бог не раіць яму ўступаць у ордэн. Але на самой справе Бог умяшаўся ў гэтую сітуацыю толькі вечарам таго ж дня. Альберт пайшоў у святыню на набажэнства і на пропаведзі пачуў ні больш ні менш такія словы: “Бывае і так, што нехта вельмі хоча стаць манахам, але яму перашкаджаюць сумненні, ці зможа ён вытрываць на гэтым шляху. І калі такому яшчэ прысніцца, што ён уступіў у ордэн, але затым павінен быў яго пакінуць, ён памылкова ўспрымае гэты сон за голас Божы і проста марнуе сваё пакліканне”. Залішне казаць, што гэтая пропаведзь перамагла ўсе сумненні Альберта. Без усялякіх ваганняў ён далучыўся да манаскай супольнасці і не толькі быў добрым манахам, але і стаў вялікім святым.
Мараль, якая вынікае з гэтай гісторыі, ясная: нельга аддаваць снам тыя нашыя рашэнні, якія павінны быць старанна прааналізаваны нашым розумам і здаровым сэнсам, і прынятыя нашай свабоднай воляй. Нават калі рашэнні, прапанаваныя ў сне, не супярэчаць праўдзе веры або Божым запаведзям. Што ж тычыцца сноў, змест якіх супярэчыць вучэнню Бога, яны павінны быць неадкладна і без усялякіх роздумаў адкінуты, нават калі ў іх ёсць нейкія прыкметы верагоднасці. “Калі ж паўстане сярод цябе прарок або той, хто бачыць сны, – чытаем у Кнізе Другазаконня, – і пакажа табе знак ці цуд, і здзейсніцца той знак ці цуд, што ён прадказаў, ды скажа пры тым: «Хадзем следам за іншымі багамі, якіх ты не ведаеш, і будзем служыць ім», – то не слухай слоў такога прарока або снавідца. Бо выпрабоўвае цябе Госпад, Бог твой, каб даведацца, ці любіш ты Яго ўсім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёю, ці не” (Дрг 13, 2–4).
“Не звяртайце ўвагі на вашыя сны, якія сніце” (Ер 29, 8). Гэтая фраза з Кнігі прарока Ераміі мае ў Бібліі шмат роднасных выказванняў. “Я чуў, – чытаем на некалькі старонак раней, – што сказалі прарокі, якія прарочылі фальшыва ў імя Маё: «Меў я сон, меў я сон!». Дакуль жа будзе гэта ў сэрцы прарокаў, прадказваючых няпраўду ды прарочачых падман сэрца свайго? Яны хочуць, каб праз сны іхнія, якія адзін аднаму расказваюць, народ Мой забыўся пра імя Маё. (...) Вось, Я супраць прарокаў, якія прарочаць фальшывыя сны, – кажа Госпад, – расказваюць іх і падманваюць народ Мой сваёй няпраўдаю і крывадушнымі абяцаннямі” (Ер 23, 25–27. 32).
Нагадаем яшчэ адну вельмі адназначную фразу з кнігі Сіраха: “Чалавек неразумны мае пустыя і падманныя надзеі, а сонныя мроі акрыляюць неразумных. Падобны да таго, хто хапае цень ды імчыцца за ветрам, той, які грунтуецца на сонных мроях. (...) За выключэннем выпадкаў, калі Найвышэйшы пасылае іх як свой знак, не прывязвай да іх свайго сэрца! Сны многіх увялі ў зман, і загінулі тыя, хто пакладаў у іх надзею” (Сір 34, 1–6).
Звярніце ўвагу на сказ: “За выключэннем выпадкаў, калі Найвышэйшы пасылае іх як свой знак”. Асабіста ў мяне няма сумненняў, што менавіта дзякуючы Божай ласцы той чалавек, пра якога я ўзгадваў на пачатку, атрымаў ад свайго памерлага бацькі заклік да навяртання. Гэта была Божая ласка, нават калі сон быў выкліканы чыста прыроднымі механізмамі.
А калі змест сну не згаджаецца так відавочна з верай, то ці можам мы не звяртаць на яго ўвагі? Ці можам адразу выключыць, што ён не паходзіць ад Усявышняга?
Прарок Даніэль, якому загадалі растлумачыць сон, папрасіў часу, каб памаліцца, і паклапаціўся аб тым, каб іншыя таксама маліліся аб святле для яго (параўн. Дан 2, 16–23). Таксама Юзаф Егіпецкі вельмі ясна ведаў, што калі некаторыя сны ад Бога, то і “растлумачыць мае Бог” (Быц 40, 8; параўн. 41, 16). Іншымі словамі, нават калі некаторыя сны паходзяць ад Бога, іх пасланне трэба будзе праверыць на яве – у веры, у малітве і ў еднасці з Касцёлам.
Як прыклад правільнага стаўлення да сну са зместам – у гэтым выпадку рэлігійным – прывяду апісанне сну, які за дзевяць гадоў да навяртання свайго сына Аўгустына ўбачыла святая Моніка: “Ёй прыснілася, што яна стаіць на нейкай драўлянай бэльцы і да яе падыходзіць ззяючы юнак, які весела ёй усміхаецца, хоць яна засмучана і прыгнечана горам. Ён спытаўся, чаму яна так сумуе і штодзённа пралівае слёзы. Калі яна сказала, што плача над маёю пагібеллю, ён загадаў ёй супакоіцца і ўважліва паглядзець, каб убачыць, што я там жа, дзе і яна. Яна паглядзела і ўбачыла, што я стаю побач з ёй на той жа бэльцы. (...) Калі яна распавяла мне гэты сон, а я паспрабаваў растлумачыць яго так, што ёй не трэба сумнявацца: яна калісьці стане тым, чым я быў, яна запярэчыла і без усялякага вагання адказала: «Не! Ён не сказаў мне: дзе ён, там і ты; а наадварот: дзе ты, там і ён»” (св. Аўгустын, Споведзь, 3, 11).
Калі б у выніку гэтага сну Моніка перастала маліцца аб навяртанні сына, гэта б азначала, што яна паддалася сонным фантазіям. Аднак, яна не толькі працягвала маліцца за сына, яе малітва стала яшчэ мацнейшай. Гэты сон умацаваў у ёй надзею, што ў канцы Езус знойдзе яе Аўгустына. Яна малілася стойка і цярпліва на працягу наступных дзевяці гадоў, якія прайшлі з тых часоў, як бачыла сон. І дачакалася навяртання сына. Сон стаў істотнай дапамогай у цяжкай барацьбе за душу сына. Чаму б не дапусціць, што ён сапраўды прыйшоў ад Бога.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 23 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.