|
ГРОДНА
Аўторак,
14 ліпеня 2026 года |
У Гродне адзначылі 25-годдзе аднаўлення набажэнстваў у пабрыгіцкім касцёле
Урачыстасці з нагоды 25-годдзя аднаўлення і адраджэння рэлігійнага жыцця пры рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі адбыліся 20 чэрвеня.Святкаванні пачаліся ў касцёле Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі) адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту. Затым вернікі і духавенства ў эўхарыстычнай працэсіі перайшлі ў касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі.
Перад св. Імшой гродзенскі гісторык Уладзімір Ляўшук прачытаў даклад, у якім падрабязна распавёў пра гісторыю пабрыгіцкага касцёла. Затым распачалося ўрачыстае набажэнства, якое цэлебраваў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У Эўхарыстыі прыняў удзел таксама дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
У гаміліі арцыпастыр прыгадаў тыя часы, калі ў канцы 1980-х гадоў улады паволi пачалі перадаваць Касцёлу канфіскаваныя раней святынi. Таксама іерарх зазначыў: “Маючы на ўвазе тое, што касцёл належыць супольнасці сясцёр назарэтанак, яго сучасная гісторыя дае выдатны адказ на пытанне: «Што добрага можа быць з Назарэту?» Аганьбаваны і зруйнаваны, ён ізноў прыцягвае людзей прыгажосцю сваёй архітэктуры і з’яўляецца месцам спаткання чалавека з Богам”.

| < Папярэдняя | Наступная > |
|---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 171 | |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.