ГРОДНА
Аўторак,
10 снежня 2024 года |
Урачыстасць Маці Божай Шкаплернай у гудагайскім санктуарыі
У парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў мястэчку Гудагай, што на Гродзеншчыне, 19 ліпеня а 12-й гадзіне адбылася адпуставая святая Імша, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Гро- дзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
На пачатку ўрачыстасці пробашч парафіі а. Казімір Мараўскі OCD прывітаў пілігрымаў з Беларусі і з-за мяжы, якія прыбылі на адпуст.
У гаміліі біскуп Юзаф звярнуўся да вернікаў, кажучы: “Пытанне цішыні турбуе чалавека ў XXI стагоддзі. Мы павінны адрозніваць мёртвую цішыню, якая прыносіць жах і трывогу чалавеку, ад цішыні правільнай, якая з’яўляецца прыгожай гармоніяй. Яна дадзена гэтаму свету Богам. Гэта мелодыя нашай зямлі, якую Бог упісаў у мелодыю чалавека, вызваленага з шуму свету, які кажа “цішыня і супакой”. На самой справе чалавек атрымлівае гэты вялікі супакой ад Бога. На працягу тысячагоддзяў чалавек уцякаў ад шуму жыцця, імкнуўся да Божай цішыні. Менавіта ў такой цішыні, падчас гэтай чарадзейнай мелодыі прарокі і пустэльнікі ўзыходзілі на гару Кармель. У гэтай цішыні было нешта асаблівае, што давала чалавеку перажываць блізкасць Бога. Не было мёртвай цішыні. І сёння сэрцы людзей імкнуліся сюды, каб акунуцца ў цішыню гэтай зямлі, жывую цішыню. Каб дакрануцца да гэтага Божага свету. Бо мы па ім сумуем. І жадаем напаўняць сябе Богам”. †

Іерарх заклікаў вернікаў у сваіх малітвах прыносіць да Бога справы цэлага свету, а асабліва маліцца за мір ва Украіне. Ён таксама нагадаў, што крыніцай сям’і з’яўляецца сакрамант, што сутнасць сям’і – сакраментальнае жыццё.
“Д’ябал пастаянна блукае і шукае, на каго можна напасці. Шкаплер – знак для яго, што ты пад плашчом духоўнай апекі Марыі. Яе прысутнасць разам са шкаплерам з’яўляецца абаронай”, – гаварыў біскуп.
На заканчэнне пастыр звярнуўся да прысутных са словамі: “Кожны з вас вернецца да штодзённых абавязкаў з дадатковым умацаваннем. Бо душа і сэрца атрымалі тут Божую энергію і новыя сілы. Вы вернецеся, каб асвячаць іншых. Каб паядналіся сем’і, прабачылі суседзі і зразумелі дзеці. Нават самы вялікі грэшнік павінен пастаянна прысутнічаць у нашых малітвах, каб ён навярнуўся. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя дасць вам адчуць сэрцам гэтую цудоўную мелодыю прысутнасці Бога, гэтую духоўную цішыню, гэтую атмасферу міру і любові”.
Гудагайскі касцёл славіцца абразом Маці Божай Гудагайскай, культ якога звязаны са шкаплерным набажэнствам. 20 ліпеня 2014 г. падчас святкавання 250-годдзя з часу свайго асвячэння касцёл у Гудагаі быў аб’яўлены дыяцэзіяльным санктуарыем Маці Божай Шкаплернай Гродзенскай дыяцэзіі. У святыні знахо-дзіцца вядомы ласкамі абраз Маці Божай Гудагайскай, які быў каранаваны папскімі каронамі 15 ліпеня 2007 года.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 22 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.