ГРОДНА
Панядзелак,
09 снежня
2024 года
 

Вера без учынкаў мёртвая

Слова рэдактара

 Загаловак майго чарговага разважання добра нам вядомы. Гэта фрагмент разважання Паслання святога Якуба: “Якая карысць, браты мае, калі нехта кажа, што мае веру, а ўчынкаў не мае?” (Як 2, 14). Мы добра разумеем сэнс гэтага пытання і стараемся штосьці змяніць у сваім рэлігійным жыцці, каб наша вера была жывой. Святы Якуб звяртае ўвагу на факт, што добрыя ўчынкі, згодныя з навучаннем Хрыста, з’яўляюцца абавязковай умовай для збаўлення.
    Што такое вера? Веруючы чалавек адкажа, што вера – гэта жыццё, гэта ўвесь чалавек: са сваім жыццём, праблемамі, пос- пехамі, Божым блаславеннем і пакліканнем да жыцця з Богам. І хоць працягваецца перыяд канікул, і многія з нас прагнуць знайсці сабе месца для адпачынку, мы ўсведамляем, што адпачынку ад Бога няма. Чалавек, які жыве з верай, ніколі не стоміцца Богам. Прыкладам могуць паслужыць чарговыя ўрачыстасці, на якіх нас вельмі шмат, або звычайная нядзеля, падчас якой вялікая колькасць вернікаў збіраецца ў парафіяльных касцёлах сваіх гарадоў і вёсак.
    Варта ў гэтым актыўным рэлігійным жыцці ў Беларусі ўспомніць таксама пра пілігрымкі. Пілігрымкі ў Будслаў і Тракелі, Навагрудак і Рось, Навумавічы і Вільню. Некаторыя ўжо адбыліся, і вялікая колькасць веруючых людзей прыняла ў іх удзел, а тыя, якія яшчэ наперадзе, бясспрэчна збяруць многіх з нас.
Ва ўрачыстасцях у Тракелях і Гудагаі ўдзельнічала мноства вернікаў рознага ўзросту. Кожны знайшоў сваё месца побач з Марыяй. Многія з нас у сваім мітуслівым жыцці знайшлі некалькі гадзін для Маці. Гледзячы на веру нашых людзей, можна безумоўна сказаць, што ў нашага народу яна жывая і поўная добрых учынкаў.
    Няхай сапраўдны хрысціянін заўсёды памятае пра звычайныя і простыя добрыя ўчынкі. Таму што адной толькі веры не хопіць для збаўлення, неабходны яшчэ нашы добрыя ўчынкі, якія спрыяюць таму, што мы становімся лепшымі, што наша вера становіцца больш поўнай і дасканалай. Але і выключна ўчынкі нас не збавяць, бо яны з’яўляюцца неаддзельным дапаўненнем нашай веры. Менавіта такое і ёсць правільнае, поўнае і дасканалае развіццё нашай веры, веры нашага народу і Касцёла ў Беларусі. Чарговы ўказальнік, які скіроўвае нас да збаўлення.
   
    Таму варта і далей клапаціцца пра сваю веру, збіраць на зямлі добрыя ўчынкі і праслаўляць Хрыста, а святы Якуб нам падказвае: “Як цела мёртвае без душы, так і вера без учынкаў мёртвая” (Як 2, 26).

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  23

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.