ГРОДНА
Аўторак,
03 снежня
2024 года
 

ХVIII Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Калі людзі ўбачылі, што тут няма ні Езуса, ні Ягоных вучняў, селі ў чаўны і прыплылі ў Кафарнаум, шукаючы Езуса. Калі ж знайшлі Яго на другім беразе мора, сказалі Яму: “Раббі, калі Ты прыбыў сюды?”. Езус адказаў ім: “Сапраўды, сапраўды кажу вам: шукаеце Мяне не таму, што бачылі цуды, а таму, што з’елі хлеб і насыціліся. Клапаціцеся не пра ежу, якая гіне, але пра ежу, што застаецца на жыццё вечнае, якую дасць вам Сын Чалавечы, бо Яго пазначыў Бог Айцец”. А яны сказалі Яму: “Што нам рабіць, каб выконваць справы Божыя?”. Езус адказаў ім: “У тым справа Божая, каб вы верылі ў таго, каго Ён паслаў”. Народ сказаў Езусу: “Які ж Ты зробіш цуд, каб мы ўбачылі і паверылі Табе? Што ўчыніш? Айцы нашыя елі манну ў пустыні, як напісана: Хлеб з неба даў ім есці”. Езус адказаў ім: “Сапраўды, сапраўды кажу вам: не Майсей даў вам хлеб з неба, але Айцец Мой дае вам сапраўдны хлеб з неба. Бо хлеб Божы ёсць той, які сыходзіць з неба і дае жыццё свету”. Тады сказалі Яму: “Пане, давай нам заўсёды такі хлеб”. Езус адказаў ім: “Я ёсць хлеб жыцця; хто да Мяне прыходзіць, не будзе галодны, і хто верыць у Мяне, ніколі не будзе прагнуць”.

Ян 6, 24–35


Кожны можа прыйсці да Езуса
   Сёння вучні задаюць Езусу асноўнае пытанне. Як жыць, каб выконваць справы Божыя? Хрыстос заахвочвае Апосталаў, каб яны моцна верылі ў Божага Сына. Езус, прыходзячы на зямлю, выконвае волю Айца, дае жыццё свету. Свет павінен у гэта паверыць і зразумець адвечную праўду збаўлення. Праз Хрыста, праз крыж кожны чалавек, які прыходзіць да Збаўцы, можа быць збаўлены.
    У сённяшні час варта над гэтым задумацца. Варта зрабіць своеасаблівы рахунак сумлення, рахунак са свайго жыцця. Будучы пры Хрысце, мы будзем мець усё, што нам патрэбна для збаўлення нашай душы, для зразумення свайго паклікання на зямлі. Кожны з нас як жывая істота прагне, нястомна імкнецца да таго, што знаходзіцца па-за межамі нашага разумення, а ў канчатковым рахунку імкнецца да Бога, каб вызнаць, як св. Тэрэза Авільская: “Дастаткова толькі Бога”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  29

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.