ГРОДНА
Аўторак,
10 снежня
2024 года
 

Варта ведаць (52)

Варта ведаць

 У горадзе Мантэрыя ў Калумбіі 15 ліпеня быў забіты святар Луіс Леон Перэйра. Забойства было здзейснена ў закрыстай перад пачаткам святой Імшы, да якой ён рыхтаваўся. Злачынец пранік у касцёл з мэтай крадзяжу і расправіўся са святаром, які яго там застаў. Затым ён спрабаваў уцячы, але на вуліцы яго схапіў натоўп мясцовых жыхароў, якія збіраліся ўчыніць над ім самасуд. Адбыліся сутычкі паміж імі і паліцыяй, што прыбыла на месца забойства. Больш за сто паліцэйскіх вымушаны былі ўмяшацца, каб вывесці забойцу.
   
    Рашучае “не” легалізацыі самазабойства пры ўрачэбным садзеянні сказалі каталіцкі і евангелічны Касцёлы Германіі. Яны выказалі сваю пазіцыю ў супольнай дэкларацыі ў сувязі з дыскусіяй ў Бундэстагу па чатырох законапраектах аб канцы жыцця і магчымасці ўрэгулявання самазабойства пры ўрачэбным садзеянні. “Мы павінны зрабіць усё, каб у нашай краіне самазабойства не стала звычайным фактам”, – заяўляюць кардынал Райнхардт Маркс і біскуп Хайнрых Бедфорд-Штром, якія падпісалі дэкларацыю. Адначасова з гэтым падкрэсліваецца неабходнасць развіцця сеткі хоспісаў і паліятыўнага догляду.

   •  Ужо 22 мільёны інтэрнэт-карыстальнікаў рэгулярна чытаюць кароткія запісы на профілі @Pontifex у Твітэры. Цікавасць да акаўнта Папы значна павялічылася падчас яго падарожжа ў Лацінскую Амерыку. Паездка шырока каментавалася ў сетцы. У той час штодзённая чытацкая аўдыторыя “твітаў” Пантыфіка складала 30 тысяч асоб.
     
    Мусульмане з канадскага горада Місісога ахвяравалі 5000 даляраў на аднаўленне мясцовага каталіцкага касцёла пасля нападу на яго вандалаў. На працягу аднаго тыдня на касцёл св. Кацярыны Сіенскай было здзейснена два напады. У адзін з вечароў у касцёл пранік чалавек, які разарваў Святое Пісанне, што знаходзілася там, раскідаў кнігі і разграміў храм. Праз некалькі дзён вандалы аблілі фарбай статую Хрыста, адбілі ў яе рукі і распісалі будынак школы, што знаходзіцца побач. Урон склаў больш за 10000 даляраў.

katolik.ru; Ватыканскае радыё

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  22

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.