ГРОДНА
Пятніца,
06 снежня 2024 года |
Чаму св. Хрыстафор стаў заступнікам вадзіцеляў?
Пра жыццё св. Хрыстафора ў нас няма дакладных звестак. Хутчэй за ўсё, ён жыў у пачатку ІІІ стагоддзя і памёр мучаніцкай смерцю. Астатняя інфармацыя грунтуецца на вусных пераказах і легендах. У легендзе гаворыцца, што бацькі далі яму імя Рэпробус, што азначае “Той, які выклікае агіду”. Ён быў вельмі непрыгожым: высокі рост, магутнае цела і бясформенная галава, што нагадвала галаву сабакі. Ён таксама валодаў нечалавечай сілай. Можа таму ён вырашыў пайсці на службу да самага магутнага валадара. Спачатку гэта быў правіцель яго краіны. Але хутка Рэпробус пераканаўся, што кароль вельмі баіцца д’ябла, таму ён падаўся на службу да д’ябла. Упэўніўшыся, што д’ябал вельмі баіцца імя Хрыста, Рэпробус зацікавіўся: хто ж такі гэты Хрыстос, якога баіцца д’ябал. Гэта паспрыяла таму, што ён зацікавіўся Хрыстом, пазнаў Яго вучэнне і прыняў хрост. За пакуту ён вырашыў пасяліцца над Іарданам і пераносіць людзей праз раку на сваіх магутных плячах.
Аднойчы ноччу Рэпробус пачуў, што дзіця просіць перанесці яго на другі бераг. Узяўшы дзіця на плечы, пачаў яго несці. Дзіця станавілася ўсё цяжэйшым, і ў пэўны момант Рэпробус мог патануць. Але ён дабраўся да другога берага і спытаўся: “Хто Ты?”. У адказ ён пачуў: “Я Езус, твой Збаўца. Несучы Мяне, ты нясеш увесь свет”. На памяць аб гэтай падзеі Рэпробус атрымаў грэчаскае імя Хрыстафор, што азначае “Той, які нясе Хрыста”. Таксама легенда гаворыць, што Пан Езус вярнуў Хрыстафору нармальны выгляд. †

Іншая легенда расказвае, як Хрыстафор быў схоплены і кінуты ў турму сваім каралём, жорсткім пераследнікам хрысціян. Гэта адбывалася каля 250-га года, у час панавання імператара Дэцэя. Цяжка было прыгаварыць яго да пакут, бо салдаты баяліся Хрыстафора з-за яго незвычайнай сілы. Многія салдаты, бачачы стойкасць Хрыстафора ў пакутах, паверылі ў Хрыста. Іншыя навярнуліся, калі бачылі, як выпушчаныя ў яго напрамку стрэлы спыняюцца ў паветры або адбіваюцца ад яго цела. Хрыстафора цэлы дзень засыпалі стрэламі, якія, аднак, не забілі яго. Калі ён, абяздолены, урэшце ўпаў на зямлю, імператар загадаў сцяць яму галаву.
Некаторыя крыніцы падаюць, што Хрыстафор загінуў мучаніцкай смерцю падчас пераследу ў часы Дыяклеціяна. У сярэднявеччы св. Хрыстафор быў залічаны да кола 14-ці “Дапаможнікаў”, гэта значыць да асаблівых заступнікаў. Апекаваўся падарожнымі, пілігрымамі, праваднікамі, плытагонамі, маракамі. Сёння яго лічаць заступнікам вадзіцеляў, руху і камунікацыі, а таксама шматлікіх звязаных з імі прафесій (у дадатку да пералічаных): возчыкаў, яхтсменаў і бегуноў, апекуном горных дарог, заступнікам шахцёраў, сталяроў, цесляроў, капялюшнікаў, фарбавальшчыкаў, пераплётчыкаў, скарбашукальнікаў, прадаўцоў агародніны, садоўнікаў, апекуном крэпасцей і фартэцый, заступнікам дзяцей. Мы звяртаемся да яго ў выпадку неспадзяванай смерці, эпідэміі і чумы, небяспекі ад агню і вады, засухі, непагадзі і граду, у выпадку захворвання вачэй, зубнога болю і ран. З’яўляецца заступнікам Амерыкі і Вільні (яго постаць знаходзіцца на гербе гэтага горада), сядзіб і садоў, а таксама хрысціянскай моладзі. Ён таксама заступнік падчас смяротнай небяспекі.
Згодна з даўнімі павер’ямі, той, хто раніцай паглядзіць на абраз св. Хрыстафора, будзе ў бяспецы да самага вечара. Таму раней яго постаць малявалі пры ўваходзе ў касцёлы, на гарадскіх вежах, на ферэтронах і харугвах, а таксама на многіх камяніцах пры ажыўленых вуліцах – такія камяніцы ў сярэднявеччы называлі “хрыстафорамі”.

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 26 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.