ГРОДНА
Субота,
14 снежня 2024 года |
З каталіцкага друку (96)
Евангелізацыя на пляжы
Некалькі дзясяткаў чалавек абвяшчаюць Добрую Навіну на пляжах і ў месцах шпацыру на польскім пабярэжжы Балтыйскага мора.
“Прыморская евангелізацыя” адбываецца ўжо ў сёмы раз. Удзельнікі акцыі на працягу цэлага дня знаходзяцца ў адной мясцовасці. У той час, калі частка групы застаецца на адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту ў мясцовым касцёле, астатнія выходзяць на пляжы і вуліцы са спевам, сведчаннямі, малітвай і запрашэннем на вячэрнюю сустрэчу ў святыні. †

Італьянцы абараняюць сям’ю
У сучасным свеце трэба гучна выступаць за правы сям’і і не дазваляць, каб яна паддалася новым культурным мадэлям, якія супярэчаць нашай традыцыі.
Так камітэт “Захавайма нашых дзяцей”, які ў чэрвені арганізаваў у Рыме дэманстрацыю ў абарону сям’і, дзе ўдзельнічала больш за мільён чалавек, заяўляе на верасень чарговы марш. Першае мерапрыемства праходзіла пад дэвізам “Стоп гендэр”, а цяпер арганізатары хочуць сканцэнтравацца на абароне традыцыйнага сужэнства. Таму што восенню ў італь-янскім парламенце будзе праводзіцца галасаванне па законапраекце аб легалізацыі аднаполых сужэнстваў з адначасовым прызнаннем ім права ўсынаўляць дзяцей.
Месца хросту Езуса
ўпісана ў спісак ЮНЕСКА
Варта адзначыць, што гэта адбылося па ініцыятыве Іарданіі, большасць жыхароў якой вызнаюць іслам.
Бетанія, дзе згодна з Евангеллем паводле св. Яна Пан Езус прыняў хрост, па традыцыі знаходзіцца побач з палестынскім Ерыхонам, 40 км ад сталіцы Іарданіі – Амана.
Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА налічвае на сённяшні дзень больш за тысячу аб’ектаў, якія асаблівым чынам абараняюцца з-за іх унікальнай каштоўнасці для культуры ці прыроды.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 18 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.