ГРОДНА
Пятніца,
06 снежня 2024 года |
“На вас разлічвае верны люд...”
21 лістапада ў гродзенскай катэдры адбыліся пасвячэнні прэзбітэрату і дыяканату. Дыяканамі сталі клерыкі Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі: Дзяніс Бразінскі, Анджэй Ганчар і Андрэй Скамарошка. А пасвячэнне прэзбітэрату прыняў дыякан Алег Яновіч.
Распачынаючы Найсвяцейшую Эўхарыстыю, кс. бп Аляксандр Кашкевіч прывітаў усіх прысутных і адзначыў, што пасвячэнні з’яўляюцца важнай па-дзеяй у жыцці Гродзенскай дыяцэзіі. Таксама іерарх закрануў пытанне вялікай адказнасці святарскай паслугі ў Касцёле, якая заключаецца ў штодзённым нясенні крыжа і паміранні для людзей, да якіх былі пасланыя, па прыкладзе кінутага ў зямлю зярняці, каб прынесці шчодры плён.
Пасля Евангелля кандыдатаў па імені заклікалі да пасвячэння. Кс. д-р Раман Рачко, рэктар семінарыі, прызнаў іх годнымі пасвячэння.
Звяртаючыся да сабраных вернікаў з гаміліяй, ксёндз рэктар адзначыў, што кандыдаты ў прысутнасці Хрыстовага Касцёла і самога Бога выразілі гатоўнасць прыняць пасвячэнне, каб давяраючы Пану, служыць бліжнім. Гэтыя кандыдаты публічна выказалі сваё “Я”: я гатовы многае змяніць у сваім жыцці, я гатовы многае пакінуць і поўнасцю аддаць сябе службе абвяшчэння Хрыстовага Евангелля, аддаць сябе для дабра і асвячэння людзей.†

“Мы жывём у свеце, які нясе небяспеку эгаізму, калі чалавек думае толькі пра сябе, і ў гэтым эгаізме чалавек не заўважае іншых людзей навокал, іх патрэб, іх праблем, а таксама іх радасцей. Процілегласцю, супрацьвагай эгаізму, гэтаму дэману закаханасці ў самім сабе, з’яўляюцца людзі, якія служаць Валадарству Хрыста. Гэтыя слугі – нашыя клерыкі і дыякан – павінны быць знакам для ўсіх, каму хтосьці патрэбны, хто кагосьці шукае”, – сказаў ксёндз доктар.
Звяртаючыся да кандыдатаў, рэктар ВДС падкрэсліў, што Касцёл глядзіць на іх з вялікай надзеяй, біскупы глядзяць на іх, як на Божы дар для ўсяго Касцёла. “Вы – вялікі дар для людзей, асабліва ў неспакойныя часы, у якія нам давялося жыць. Вы ў прысутнасці кола дарагіх вашаму сэрцу вернікаў, перад вашымі бацькамі, сябрамі і перад усім Хрыстовым Касцёлам дэкларуеце, што па прыкладзе Хрыста, Добрага Пастыра, не будзеце выкарыстоўваць людзей для ўласнай карысці, а толькі прагнеце на працягу ўсяго свайго жыцця служыць людзям, кіруючыся іх карысцю і асвячэннем”, – адзначыў рэктар.
Таксама кс. д-р Раман працытаваў словы папы Францішка, які неаднаразова казаў: “Не бойцеся ісці і несці Хрыста ў кожнае асяроддзе, ажно на перыферыі”.
“Пра якія перыферыі гаворка? Ці толькі пра геаграфічныя? Ці павінны мы ўвесь час думаць пра тое, каб як мага далей паехаць у якія-небудзь невядомыя краіны з місіяй абвяшчэння Хрыста? Магчыма, часам так, але, можа, перыферыі – гэта месцы і людзі, дзе няма Бога. Трэба туды ісці, каб занесці Яго. Ёсць таксама экзістэнцыяльныя перыферыі, якія ахопліваюць розны досвед людскога жыцця, такі як матэрыяльная беднасць, духоўная ўбогасць, адзінота, хвароба, вязніца ці пакуты, абыякавасць, а часта і боль. Могуць быць таксама перыферыі ў тэалагічным сэнсе: гэта сітуацыі, дзе вернікі падвяргаюцца нападам тых, хто супраць Бога. І гаворка не ідзе толькі пра такія сітуацыі, калі на Касцёл накіраваны прамыя атакі, але, можа, пра такія, калі пад пагрозай знаходзіцца наша вера, надзея чалавека на збаўленне, на тое, што ў гэтым жыцці магчыма пражыць у адзінстве з Богам, застаючыся паслухмяным голасу Касцёла. І папа Францішак падказвае нам, што на гэтыя перыферыі Касцёл павінен ісці з Хрыстом”, – сказаў рэктар Гродзенскай ВДС.
Таксама кс. д-р Раман Рачко заахвоціў кандыдатаў, каб, стоячы перад алтаром у гэты адказны і важны момант іх жыцця, яны ўсвядомілі сабе праўду, што на іх разлічвае верны люд: тыя, каго яны ведаюць і любяць, і невядомыя, да якіх іх вядзе Святы Дух праз дэкрэт біскупа. “Усе павінны пазнаць радасць адчування сябе любімым Богам, радасць збаўлення. Гэта дар, які нельга затрымаць для сябе, ім трэба дзяліцца”, – падкрэсліў святар.
Пасля гаміліі кандыдаты, адказваючы на пытанні кс. б-па Аляксандра Кашкевіча, выразілі гатоўнасць прыняць абавязкі, якія вынікаюць з пасвячэння, і абяцалі яму пашану і паслухмянасць.
Затым вернікі даручылі Богу кандыдатаў, спяваючы Літанію да Усіх Святых. А кандыдаты на знак глыбокай пакоры перад Богам ляжалі крыжам. Пасля ксёндз біскуп усклаў рукі на кандыдатаў, паўтараючы апостальскі жэст перадачы ўлады, і выцягнуўшы рукі прамовіў кансэкрацыйную малітву, заклікаючы Святога Духа, каб умацаваў іх у паслузе дыяканату і прэзбітэрату. Усе новапасвечаныя дыяканы атрымалі далматыкі і дакрануліся да Кнігі Евангелля, каб верылі і абвяшчалі тое, што будуць чытаць. У сваю чаргу новапасвечаны прэзбітэр атрымаў арнат, яго рукі былі намашчаны хрызмам і ён дакрануўся да віна і хлеба.
На заканчэнне ўрачыстасці кс. бп Аляксандр падзякаваў бацькам пасвечаных за працу выхавання, за жывое сведчанне веры. Ён таксама заахвоціў прысутных вернікаў маліцца ў інтэнцыі новых дыяканаў і святара, якія, падвяргаючыся многім небяспекам і спакусам, павінны абвяшчаць Слова Бога і набліжаць людзям Нябеснае Валадарства, паколькі да гэтага іх заклікаў сам Езус Хрыстус.
У сваю чаргу новы святар і дыяканы, уручаючы кветкі, падзякавалі ўсім, хто значным чынам паспрыяў фармацыі на іх шляху да святарства.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 26 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.