ГРОДНА
Аўторак,
10 снежня 2024 года |
Адвэнт - час чакання Міласэрнасці
Чарговы Адвэнт у нашым жыцці будзе незвычайным. Менавіта ў гэты час будуць урачыста адчынены адпуставыя Дзверы Міласэрнасці ў Рыме, а пазней у катэдры кожнай дыяцэзіі. Адкрыццё гэтых Дзвярэй з’яўляецца незвычайным сімвалам адкрыцця для кожнага з нас вялікай таямніцы Міласэрнасці. Таму варта засяродзіцца на Міласэрнасці ў Адвэнце і не толькі.
Міласэрнасць вядзе нас перш за ўсё пад Крыж Езуса, дзе Збаўца свету ахвяруе сваё жыццё за кожнага чалавека. З Крыжа выходзіць Міласэрнасць Езуса для ўсяго свету. Пачатак гэтай збаўчай місіі Міласэрнасці ў дачыненні да людзей знаходзіцца ў моманце Звеставання, калі Марыя даведваецца, што стане Маці Міласэрнасці. Мы неаднаразова будзем разважаць над гэтым падчас Адвэнту ў хвіліны раратніх сустрэч з Марыяй, якая паказвае сабой, наколькі вялікая міласэрнасць чакае кожнага чалавека, што будзе сведкам нараджэння Хрыста ў сваім сэрцы. З Адвэнту разам з Марыяй распачынаецца таксама наша жыццёвая дарога да Міласэрнасці, да Езуса, да дрэва Крыжа. А пазней, без сумненняў, таямніца Міласэрнасці прывядзе нас у Неба. †

“Дзённік” святой сястры Фаустыны павінен шырока раскрыць нам вочы на нашу дарогу Міласэрнасці з Богам тут, на зямлі. Прыгадаем хаця б той момант, калі падчас аб’яўленняў Пан Езус праз Фаустыну абяцае людзям (душам), якія вялікія ласкі яны атрымаюць: “Скажы, дачка мая, што Я – сама Любоў і Міласэрнасць. Калі душа набліжаецца да Мяне з даверам, Я напаўняю яе такой веліччу ласкі, што сама ў сабе яна не можа яе змясціць, а выпраменьвае на іншыя душы” (фрагмент “Дзённіка”).
Сённяшняму свету неабходна выпраменьванне Міласэрнасці на іншыя душы. Перыяд Адвэнту з’яўляецца менавіта такім часам, калі мы можам больш актыўна ўключыцца ў гэтую вялікую справу Міласэрнасці. Трэба пачаць з самога сябе: малітва, споведзь, добрае слова і прыклад. Варта таксама “заражаць” такой паставай іншых. Праз усмешку, добрае слова, а таксама добрыя ўчынкі, асабліва ў адрас тых, каму цяпер неабходна дапамога, мы можам многае зрабіць у гэтым свеце. Сённяшняму свету неабходны такія адвэнтавыя апосталы Міласэрнасці, як, напрыклад, св. Фаустына, св. Ян Павел ІІ, папа Францішак. Я лічу, што варта перажыць гэты Адвэнт, адчуваючы Міласэрнасць Хрыста, які народзіц-ца ў Бэтлееме, а таксама раздзяляючы гэтую Міласэрнасць з іншымі. Міласэрную любоў Бога да чалавека мы пазнаём толькі дзякуючы Аб’яўленню. Гэта сам Бог ужо з самых першых старонак Святога Пісання расказвае пра сваю Міласэрнасць. У наш час варта перадаваць гэтае пасланне далей.
Таму менавіта Адвэнт з’яўляецца добрым часам, каб стаць у праўдзе аб сабе і зразумець, што без Бога ўва мне толькі цемра, што на самой справе без Яго я нічога не магу. Усё, што я раблю добрае, з’яўляецца Яго дарам, Яго дзейнасцю ўва мне. Абраз Езуса Міласэрнага – гэта выдатная ілюстрацыя майго сэрца. Калі забраць Езуса з абраза, застанецца толькі цёмны фон. Езус – святло. Без Яго ўва мне толькі нішто, пустата.
Давайце паспрабуем не затрымлівацца на парозе Дзвярэй Міласэрнасці, а пайсці далей праз чаканне сустрэчы з Панам ажно да Крыжа Хрыста. Міласэрнасць Адвэнту няхай уратуе нам жыццё тут, на зямлі, каб яно мела сэнс, каб было для нас зразумелым, а Хрыстос блаславіць.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 22 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.