ГРОДНА
Пятніца,
06 снежня 2024 года |
Пеляса
Дэканат Радунь
Парафіяльны касцёл узгадваецца тут як ужо дзеючы ў складзе Лідскага дэканата ў сярэдзіне XVI ст. (заснаваны ў 1553 г.). Магчыма, гэтая святыня знікла падчас “крывавага патопу” 1654–1667 гг. ці была скасавана, паколькі адзначалася як “найбяднейшая”. Па некаторых звестках, да адраджэння самастойнай парафіі тут дзейнічала капліца ад вавёрскай парафіі.
Адраджэнне парафіі адбылося толькі ў 1917 г., калі тут быў пабудаваны драўляны касцёл, асвечаны пад тытулам св. папы Лінуса. У 1935 г. на месцы драўлянага ўзнёсся ўжо каменны касцёл, і 23 верасня таго ж года яго пад гістарычным тытулам асвяціў кс. прэлат Беляўскас. Фундатарам святыні стаў кс. Будрэцкіс, а будаўніцтвам кіраваў кс. Туцінас.
Касцёл пабудавалі з бутавага каменю і атынкаванай цэглы ў даволі эклектычным стылі з выкарыстаннем стылізаваных форм готыкі. Ён уяўляе сабою аднавежавы зальны храм з паўкруглай апсідай з дзвюма сакрыстыямі. Галоўны фасад, фланкаваны двума атынкаванымі пінаклямі, завершаны магутнай чацверыковай званіцай, накрытай шатровым дахам з такой самай вежачкай. †

Інтэр’ер, перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі на падпружных арках з распалубкамі над вокнамі, упрыгожваюць тры алтары: галоўны – з разьбяным Укрыжаваннем, левы бакавы – Маці Божай Вастрабрамскай, правы – св. Казіміра, аднак пакуль што яны аформлены як часовыя. Над уваходам зроблены арганныя хоры.
Перад Другой сусветнай вайной колькасць вернікаў пеляскай парафіі перавышала 2000 чалавек. Тым не менш, у 1956 г. савецкія ўлады зачынілі касцёл і прыстасавалі яго пад збожжасховішча, сцягнуўшы купал вежы трактарамі.
Толькі ў 1989 г., дзякуючы намаганням Марыі Круапенэ, Ізідару Шымялёнісу і інш., будынак святыні вярнулі парафіянам. Пакуль ішла рэстаўрацыя, вернікі збіраліся ў капліцы, пабудаванай у “прыбалтыйскім стылі” каля парафіяльных могілак – гэта двухсхільная драўляная “палатка” са складанымі вокнамі-вітражамі. А 23 верасня таго ж года арцыбіскуп Юліус Сцепанавічус асвяціў адбудаваны касцёл. Перад святыняй усталявана цікавая драўляная разьбяная кампазіцыя з Укрыжаваннем у “літоўскім” стылі. Дарэчы, Пеляса – літоўскі асяродак у Беларусі. Побач з касцёлам дзейнічае літоўскі культурны цэнтр.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 26 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.