ГРОДНА
Панядзелак,
09 снежня 2024 года |
Слова для Жыцця (104)
Папа Францішак
Калі Езус аб’явіў сябе як Кароль? У па-дзеі Крыжа! Той, хто ўзіраецца ў Крыж Хрыста, павінен заўважыць дзівосную бескарыслівасць у любові. Хтосьці з вас можа сказаць: “Але, ойча, гэта было падзенне!”. Менавіта ў па-дзенні па прычыне граху – грэх з’яўляецца падзеннем – у падзенні, выкліканым людскімі амбіцыямі, менавіта там ёсць трыумф Крыжа, там бескарыслівасць любові. У падзенні Крыжа бачна любоў – тая любоў, якая з’яўляецца бескарыслівай, якую дае нам Езус. Для хрысціяніна размовы аб моцы і сіле азначаюць зварот да моцы Крыжа і да сілы Езусавай любові: любові, якая застаецца моцнай і некранутай нават калі яе адкідваюць, якая разглядаецца як здзяйсненне пражытага жыцця, як поўная ахвяра з сябе на карысць чалавецтва.
Можна сказаць: “Езус аддаў жыццё за свет”, але яшчэ прыгажэй сказаць: “Ён аддаў сваё жыццё за мяне”, каб магчы збавіць кожнага з нас ад нашых грахоў.
Моцай Каралеўства Езуса з’яўляецца любоў, таму Яго каралеўскасць не прыгнятае, але вызваляе нас ад нашых слабасцей і галечы, заахвочваючы накіроўвацца сцежкамі дабрыні, паяднання і прабачэння. Хрыстос – Кароль, які над намі не пануе, не ўспрымае нас як падданых, але ўзносіць нас да сваёй годнасці. Ён учыніў так, што мы з Ім валадарым, таму што, як кажа Апакаліпсіс: “Учыніў нас валадарствам і святарамі для Бога і Айца свайго” (1, 6).
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 22.11.2015 †

Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч
Прыгажосць нашага жыцця ў тым, што яно прапануе нам шмат маг-чымасцей. Мы атрымалі ад Бога дар свабоды i можам выбiраць, што чынiць, у тым лiку падпарадкоўвацца Богу цi не. Выбiраючы Бога, мы рыхтуем сябе да розных выпрабаванняў, каб мець сiлы iм супрацьстаяць. Хрыстос папярэджвае: чувайце, каб не паддацца спакусе.
Часам мы адчуваем сябе моцнымi, як сярэднявечныя замкi з вельмi высокiмi каменнымi сценамi. Але i ў такiх замкаў ёсць слабыя месцы – гэта драўляныя дзверы, праз якiя вораг можа прабрацца. Кожны з нас мае ў сабе нешта падобнае на гэтыя драўляныя дзверы. Гэта нашы слабасцi, якiя мы не заўсёды ўсведамляем. Таму адной з найбольш важных задач з’яўляецца пазнанне самога сябе. Калi мы сябе ведаем, то можам пазбегнуць складаных сiтуацый.
Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас св. Імшы ў мінскай парафіі св. Яна Хрысцiцеля
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 23 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.