ГРОДНА
Субота,
14 снежня
2024 года
 

Варта ведаць (61)

Варта ведаць

•  Хваля салідарнасці пракацілася па ўсім свеце ў сувязі з тэрактамі ў Парыжы, якія адбыліся ўвечары 13 лістапада. У выніку нападаў і штурму тэрарыстаў групоўкі “Ісламская дзяржава” загінула больш за 150 чалавек, з іх 112 – у канцэртнай зале тэатра Батаклан. У многіх краінах тысячы людзей прынеслі кветкі і лампады да пасольстваў Францыі, а знакавыя будынкі па ўсім свеце асвятлілі колерамі французскага сцяга – у прыватнасці, брытанскі стадыён “Уэмблі”, будынак новага Сусветнага гандлёвага цэнтра ў Нью-Ёрку, статую Хрыста-Збавіцеля ў Рыа-дэ-Жанейра. У той жа час Эйфелева вежа – адзін з сімвалаў Францыі – пагрузілася ў цемру.  

    Падчас аднадзённага пастарскага візіту ў Фларэнцыю папа Францішак паабедаў у сталовай дабрачыннай арганізацыі “Карытас”. Святы Айцец пажадаў, каб абед быў такім, як заўсёды. Валанцёры прыгатавалі суп з гародніны з хлебам, агародніннае рагу з мясам, фруктовы салат і пірожныя. Падалі белае і чырвонае віно, а таксама ваду з-пад крана. Абед пачаўся з малітвы. Разам з 60 убогімі Папа еў з пластыкавага посуду. Святы Айцец жартаваў і ахвотна пазіраваў для фатаграфій.
   
   •  Асобнай кнігай выйшлі лісты дзяцей да папы Францішка. Падборку склалі лісты, малюнкі і паведамленні ад хлопчыкаў і дзяўчынак з усяго свету. Пантыфік распара-дзіўся, каб сродкі, атрыманыя з рэалізацыі, былі перададзены на патрэбы дзяцей, якія атрымліваюць дапамогу ў Ватыканскім педыятрычным дыспансеры святой Марты. “Дзеці такія: яны смяюцца і плачуць. Дзве рэчы, якія ў нас, дарослых, часта заблакаваныя, мы страцілі гэтую здольнасць”, – гэтымі словамі Святы Айцец пачаў уступ да кнігі пад назвай “Маленькія лісты да папы Францішка”.
     
    Пераможцам у амерыканскім тэлевізійным кулінарным шоу стала сястра Аліцыя Торэс. Манахіня працуе на кухні для бедных у адным з раёнаў Чыкага. Менавіта там яна мае магчымасць эксперыментаваць і ўдасканальваць свае кулінарныя здольнасці. Каб атрымаць перамогу, сястра выйграла ў трох раундах: прыгатавала дэсерт, лёгкую закуску і асноўную страву. За перамогу ў рэаліці-шоу яна атрымала 10 000 даляраў, якія плануе прызначыць на развіццё кухні для бедных. “Я раблю гэта дзеля Хрыста. Я хачу паказаць, наколькі «поўным» можа быць жыццё, прысвечанае Богу”, – распавядае сястра пра мэту ўдзелу ў шоу.
   
   •   Італьянскія біскупы падчас Года міласэрнасці збіраюцца дапамагчы сем’ям, якім адключылі камунальныя паслугі за нявыплату. Кіраўнік Бюро пастарскай апекі над сем’ямі Канферэнцыі біскупаў Італіі айцец Паола Джэнці адзначыў, што яны занепакоены ростам колькасці сем’яў, якія з цяжкасцю зводзяць канцы з канцамі. “Касцёл заўсёды заклікаў дараваць даўгі, цяпер хочацца зрабіць нешта канкрэтнае”, – сказаў святар. У бліжэйшы час ён хоча звярнуцца да рымскіх кампаній, якія прадастаўляюць камунальныя паслугі, з просьбай аб спісанні даўгоў з людзей, якія жывуць у нястачы. Юбілейны Год міласэрнасці пачнецца 8 снежня 2015 года і завершыцца 20 лістапада 2016 года.

credo-ua.org, katolik-gomel.by

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  18

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.