ГРОДНА
Аўторак,
03 снежня 2024 года |
З каталіцкага друку (105)
Музей просіць перадаваць
памяткі з лагера
З такім заклікам звярнуўся Дзяржаўны музей Аўшвіц-Біркенау ў Асвенціме.
Пляцоўка прыгадвае, што Месца Памяці Аўшвіц – гэта не толькі вялікая тэрыторыя і аўтэнтычныя лагерныя блокі, баракі, вартавыя вежы, але таксама дясяткі тысяч прадметаў з асаблівым характарам, вымоўнасцю і сімволікай.
Сярод навейшых дароў, перададзеных пляцоўцы, ёсць, між іншым, мастацкія творы, лісты з лагера, а таксама дробныя прадметы, якія належалі вязням. †

Чаму Францішак такі?
27 лістапада на экраны кінатэатраў выходзіць першы на свеце мастацкі фільм пра папу Францішка, а менавіта пра шлях, які прывёў кс. Хорхе Марыа Берголіа на папскі трон.
У фільме мы знаёмімся з фрагментамі біяграфіі Папы, пра якія ён сам успамінаў, расказваючы пра сваё пакліканне, а таксама зачараванасць, якую перажыў. Фільм узнік на аснове біяграфічнай кнігі “Папа Францішак – Жыццё і Рэвалюцыя” аўтарства Элізабеты Піке, вядомай журналісткі, блізкай сяброўкі Папы і карэспандэнткі ў Італіі і Ватыкане для найбуйнейшай аргентынскай газеты “LA NACION”. “Гэта фільм пра Папу, які хоча рэфармаваць людскія сэрцы і змяніць паставу прадстаўнікоў Касцёла, каб яны пахлі аўчарняй: не асуджалі, а спадарожнічалі пакутуючым гэтага свету”, – кажа Элізабета Піке, аўтар біяграфіі аб Францішку, на аснове якой быў зняты фільм.
Ватыкан: святочная ёлка
з Баварыі, а яслі з Трэнта
Першапачатковая вышыня дрэва складала 32 метры, але яна была скарочана да 25 метраў для больш зручнага транспартавання. Упрыгожаць ёлку святочныя шары, сярод якіх гліняныя – зробленыя дзецьмі з розных італьянскіх анкалагічных цэнтраў.
Бэтлеемскія яслі на ватыканскай плошчы, інсталяцыя якіх ужо пачалася, з’яўляюцца дарам паўночнаітальянскага Трэнта. Іх сцэнаграфія адлюстроўвае сельскі каларыт гэтага рэгіёна. У стаенцы будуць размешчаны 24 фігуры натуральнай велічыні. Акрамя Святой Сям’і і Трох Мудрацоў тут размесцяцца таксама персанажы ў традыцыйных трэнтыйскіх касцюмах сярэдзіны ХІХ ст. У яслях знойдзе адлюстраванне тэма міласэрнасці, якой будзе прысвечаны наступны год у каталіцкім Касцёле.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 29 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.