ГРОДНА
Панядзелак,
02 снежня
2024 года
 

Карціна

Дзіцячы куточак

Прывітанне, Маленькі Сябар! З дня ў дзень вакол нас адбываюцца маленькія цуды: свеціць сонца, дзьме вецер, падае дождж. У небе лётаюць птушкі, па зямлі ходзяць жывёлы. Свет такі разнастайны, што не хопіць жыцця, каб пералічыць усё, што ў ім адбываецца. Толькі ўявіце: быў час, калі нічога гэтага не існавала. Даўным-даўно свет быў створаны Нябесным Айцом. Ён пасяліў у ім чалавека, каб той жыў, радаваўся і праслаўляў Бога.
Сёння прапануем Табе паразважаць над прыпавесцю пра бязбожніка, які не верыў у Стварыцеля неба і зямлі.
   
    Як паступіў у спрэчнай сітуацыі мудрэц?
    Што ён прынёс у падарунак бязбожніку?
    Ці была праўдападобнай гісторыя, якую расказаў мудрэц?
    Чаму ў яе не паверыў бязбожнік?
    Хто стварыў свет?
Сустрэліся аднойчы бязбожнік і мудрэц.
    Бязбожнік стаў гаварыць мудрацу, што Бога няма і наогул смешна верыць у тое, што хтосьці стварыў увесь навакольны свет.
    Мудрэц пярэчыць бязбожніку не стаў, толькі сказаў яму, што зойдзе ў госці праз пару дзён.
   
    Праз некалькі дзён мудрэц ізноў прыйшоў у дом бязбожніка і прынёс яму ў падарунак прыгожую карціну. Бязбожнік быў у захапленні. Ніколі яму яшчэ не даводзілася бачыць такой дасканалай прыгажосці.
   
    – Які цуд! – ускрыкнуў ён. – Хто намаляваў гэты шэдэўр?
    – Ды ніхто! – адказаў мудрэц. – Ляжала ў мяне ў каморы скрынка з фарбамі, а пад ёй – чыстае палатно. Ляжала сабе і ляжала. А ўчора я яе зачапіў і перакуліў. Фарбы з яе выліліся, ды прама на палатно. І ўявіце сабе, такім вось цудоўным чынам на палатно ляглі, што карціна гэтая і атрымалася.
    – Ды вы смяецеся з мяне! – усклікнуў бязбожнік. – Як гэта – выліліся? Быць такога не можа. Вы толькі паглядзіце на гэтае палатно: якая кампазіцыя, якая глыбіня задумы, як выпісаны дэталі... Ні за што не паверу, што тут абышлося без пэндзля геніяльнага творцы!
    – Вось бачыце, – сказаў мудрэц, – вы і ў думках не дапускаеце, што гэтая карціна магла з’явіцца сама сабой, выпадкова, без задумы мастака і творцы. Як жа я магу паверыць у тое, што гэтае неба, якое ў нас над галавой, гэтая трава пад нагамі, гэтыя дрэвы, рэкі, азёры, лясы, лугі, горы і даліны з’явіліся выпадкова, без задумы і волі найвялікшага Стварыцеля?
   
    Бязбожнік нічога не адказаў і задумаўся.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  29

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.