ГРОДНА
Пятніца,
13 снежня 2024 года |
II Нядзеля звычайная
З Eвангелля св. Яна
У Кане Галілейскай было вяселле і Маці Езуса была там. Быў запрошаны на вяселле таксама і Езус, і вучні Ягоныя. І, калі не хапіла віна, Маці Езуса сказала Яму: “Не маюць віна”. Адказаў Ёй Езус: “Жанчына, ці гэта Мая або Твая справа? Яшчэ не прыйшоў час Мой”. Маці Яго сказала слугам: “Тое, што Ён скажа вам, зрабіце”. Было ж там шэсць каменных збаноў, пастаўленых для юдэйскага ачышчэння, якія змяшчалі дзве або тры меры. Езус сказаў: “Напоўніце збаны вадою”. І напоўнілі іх даверху. І кажа ім: “Цяпер зачэрпніце і занясіце кіраўніку вяселля”. І панеслі. Калі ж кіраўнік вяселля пакаштаваў ваду, што стала віном, – і не ведаў, адкуль яно ўзялося, ведалі толькі слугі, якія чэрпалі ваду, – то паклікаў жаніха і кажа яму: “Кожны чалавек падае спачатку добрае віно, а калі нап’юцца, тады горшае. Ты ж збярог добрае віно аж дагэтуль”. Такі пачатак цудаў учыніў Езус у Кане Галілейскай і аб’явіў славу сваю, і паверылі ў Яго вучні Ягоныя.
Пасля гэтага прыйшоў Ён у Кафарнаум, Ён сам і Маці Ягоная, і браты, і вучні Ягоныя, і прабылі там некалькі дзён.†
Пасля гэтага прыйшоў Ён у Кафарнаум, Ён сам і Маці Ягоная, і браты, і вучні Ягоныя, і прабылі там некалькі дзён.†
Ян 2, 1–12
Зрабіць тое, што скажа Езус
Сёння даволі шмат розных настаўнікаў, якія падказваюць, што чалавек павінен рабіць, як дзейнічаць. На жаль, мы так моцна захапляемся, слухаючы розныя псеўданавукі, што забываемся пра тое, што адзіным Настаўнікам для нас з’яўляецца Хрыстос. А Яго голас, Яго навука – гэта Евангелле. На старонках Евангелля мы знаходзім усё, што нам неабходна ў жыцці, знаходзім адказ на кожнае наша жыццёвае пытанне, у любой сітуацыі, нават у такой, як вяселле. Езус хоча заўсёды быць з намі і бласлаўляе нам, таму давайце слухаць Яго навуку.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 18 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.