ГРОДНА
Серада,
04 снежня 2024 года |
ТОП-10 калядных пытанняў. Што рабіць, калі ксёндз прыходзіць на каляду?
1. Як вітаемся з ксяндзом?
І вітаем ксяндза, і развітваемся з ім, канешне, па-каталіцку: “Хвала Езусу Хрысту”.
2. Што трэба падрыхтаваць дома на каляду?
Перш за ўсё, чакаючы ксяндза як дарагога госця, варта прыбрацца дома. У галоўным пакоі (напэўна, не на кухні), падрыхтаваць засцелены белым абрусам стол, на ім – крыж і дзве свечкі. Калі дома ёсць асвечаная вада, яна таксама можа быць пастаўлена на стале.
3. Як выглядае сустрэча ксяндза?
Вельмі добра, калі святара каля дзвярэй сустракае сам гаспадар. Гэта дэманстрацыя высокай уласнай культуры і павагі да госця. Пасля сустрэчы гаспадар запрашае ксяндза ў пакой для супольнай малітвы. Перад гэтым ён можа пазнаёміць святара з членамі сям’і. Затым адбываецца малітва, пасля якой ксёндз асвячае дом ці кватэру, праходзячы разам з жыхарамі ад пакою да пакою. Пасля асвячэння варта разам сесці і паразмаўляць. На заканчэнне сустрэчы трэба падзякаваць душпастару за візіт і запрасіць на наступны год. †

4. Якія пытанні можна задаваць святару падчас каляды?
У першую чаргу, пытанні, на якія мы шукаем адказы. Пры дапамозе Хрыста Касцёл дапамагае чалавеку знайсці адказы на ўсе праблемы яго жыцця. Размову можа весці святар або хтосьці з сям’і. Варта задаць пытанні на тэму ўласнага духоўнага развіцця, паколькі святар з’яўляецца спецыялістам “па душах”. Можна пацікавіцца жыццём парафіі і тым, што ў ёй адбываецца.
5. У які момант трэба скласці ахвяраванне?
“Працэдура” ўсоўвання грошай у кішэню ці сумку святара не заўсёды прыемная. Трэба загадзя ўкласці ахвяраванне ў чысты канверт і ў канцы душпастарскага візіту падаць яго ксяндзу са словамі, што гэта ахвяраванне на касцёл. Варта складваць ахвяраванне ад сэрца, памятаючы, што радаснага даўцу любіць Бог.
6. Якога кошту павінна быць ахвяраванне?
Няма ніякіх правіл адносна таго, якога кошту павінна быць ахвяра за калядаванне. У Касцёле ніколі на гэта не выстаўляўся ніякі цэннік. Абавязку складання платы за каляду не існуе, гэта толькі дабравольны жэст. Таму кожны сам вырашае, колькі ён можа скласці ў ахвяраванне за каляду свайму душпастару.
7. Ці спяваюцца калядкі падчас каляды?
Падчас душпастарскага візіту – як спачатку, так і ў канцы – можна заспяваць калядкі, памятаючы, што той, хто спявае, двойчы моліцца. Вельмі часта калядкі любяць спяваць дзеці. Нават падчас размовы яны могуць падзяліцца сваёй радасцю ад нараджэння Езуса праз калядныя песні. Дыск з калядкамі можна таксама ўключыць на ўваход ксяндза.
8. Ці можна запрашаць на каляду знаёмых, сяброў?
У першую чаргу, гэты час варта выкарыстаць для сустрэчы сям’і, жыхароў дома з ксяндзом. Калі хтосьці са знаёмых таксама хоча далучыцца да сустрэчы ў вашым доме, адмаўляць не належыць. Трэба толькі прыгадаць ім, што гэта душпастарскі візіт, а не нейкая іншая нагода. Варта ведаць тэрмін каляды і зарэзерваваць гэты дзень на калядную сустрэчу з душпастарам.
9. Як трэба апрануцца на каляду?
Ксяндза варта сустракаць так, як вы сустракаеце сваіх дарагіх гасцей падчас важных жыццёвых падзей. Напэўна, апрануцца трэба годна і сціпла, паколькі гэта таксама з’яўляецца выражэннем уласнай культуры і паводзін.
10. Калі я хаджу не ў парафіяльны касцёл, ці можа мой дом асвяціць іншы ксёндз?
Можна хадзіць у любы касцёл, але нельга забывацца аб прыналежнасці да парафіяльнай сям’і. Звычайна ўсе святары прытрымліваюцца тэрытарыяльнага падзелу калядавання, а таму варта, каб на каляду прыйшоў святар, які працуе ў парафіяльным касцёле.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 28 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.