ГРОДНА
Субота,
14 снежня 2024 года |
Любіць Бога без усялякіх чаканняў
Сёння сваю гісторыю распавядае айцец Віталій Слука з ордэна Піяраў.
Сярод натоўпу вернікаў
Айцец Віталій нарадзіўся ў Лідзе ў сям’і католікаў. Быў малодшым сярод траіх дзяцей. Ахрышчаны ў Ліпнішках.
“Першы сакрамант мне ўдзялялі капуцыны. Я ў гэтым таксама бачу знак: чаму маё пакліканне – манаскі ордэн”.
Ва ўзросце 12 гадоў хлопец прыступіў да Першай святой Камуніі.
“У касцёл я спярша хадзіў зрэдку. Мяне брала з сабой мама. Заўсёды думаў: навошта я там патрэбны? Але аднойчы мы паехалі ў касцёл у Нецеч. Пачалася св. Імша. Нічога незвычайнага аж да моманту чытання Евангелля. Я не ўмеў і ніколі не рабіў крыжыкаў на ілбе, вуснах і сэрцы. Гэта заўважыў ксёндз, які цэлебраваў св. Імшу. І, гледзячы на мяне, пачаў тлумачыць, навошта і як гэта рабіць. Што я тады перажыў… Сярод натоўпу вернікаў мяне заўважыў сам святар! Праводжу паралель да фрагмента з Евангелля, дзе Закхей залез на дрэва, каб убачыць Езуса, і ўзрадаваўся, калі Хрыстос заўважыў яго. Думаю, нешта падобнае адбылося і ў маім маленькім сэрцы. Езус увайшоў у мой дом, як да Закхея, і там застаўся”. †

Пасля гэтага выпадку хлопчык запісаўся на ўрокі рэлігіі і пачаў прыслужваць пры алтары міністрантам. У старэйшых класах пачаў задумвацца над сваім пакліканнем.
“Я вучыўся на фізмаце, але мне вельмі хацелася звязаць сваё жыццё з геаграфіяй. Быць можа, нават стаць настаўнікам…”. У 17-гадовым узросце хлопец прыняў сакрамант Канфірмацыі.
“Я шмат думаў, якое бежмаванае імя абраць. І мой выбар паў на імя апостала Яна. Тое заданне, якое я выбраў разам з імем гэтага святога, застаецца са мной і сёння. Евангелле называе Яна любімым вучнем Езуса. Вось і маё заданне ў жыцці – зрабіць для Хрыста нешта такое, каб стаць для яго такім любімым вучнем”.
Цвёрды намер паступаць у семінарыю
Юнак пачуў, што хоча служыць далей. Ён паступова разумеў, з кім прагне пражыць усё сваё жыццё. І вырашыў паступаць у семінарыю. “Я сімпатызаваў айцам піярам. Яны працавалі ў нашай парафіі ў Лідзе. Айцы заўсёды былі з дзецьмі, а значыцца, і са мной. Я адчуваў, што ў іх быў нейкі своеасаблівы падыход да маладых людзей. А яшчэ ў мяне была мара мець бараду (смяецца – заўв.аўт.)... як у айца Эдварда Крысцяка, якога я вельмі любіў. Ён быў для мяне першым прыкладам адданай службы Богу і людзям”.
Хлопец прапускаў праз сваю свядомасць, што быць піярам – значыць быць манахам, святаром і настаўнікам. Гэта ўзмацняла жаданне прысвяціць сябе Богу і працаваць з дзецьмі і моладдзю. Юнак вырашыў ісці ў семінарыю.
“Мама была рада, хоць і было відаць, што перажывае і хвалюецца. Тата, хутчэй за ўсё, даведаўся ад мамы. Спачатку трымаўся “роўна”, але калі мне прыйшоў час ад’язджаць, расплакаўся. Вось шчыра, я гэта часта ўспамінаю. Разумею, што тата моцна любіць мяне і перажывае. А яшчэ ў мяне ёсць дзве старэйшыя сястры, якія з’яўляюцца для мяне вялікай падтрымкай”.
Моцная малітва бацькоў
У 2001 годзе хлопец паступіў у пастулят у Кракаў. Праз месяц – у навіцыят у Жэшаў. Пазней была семінарыя: два гады вывучэння філасофіі і чатыры гады тэалогіі.
“У навіцыяце нас было 13 чалавек. Нашмат, як па мне, лепшых, чым я, гатовых прысвяціць сябе Богу. Засталося толькі дваіх. Шмат разоў я задаваў сабе пытанне: чаму Бог пакінуў мяне? У семінарыі шмат разважаў: а раптам гэта не маё, раптам – сям’я ці што іншае... Але заўсёды было пачуццё, што, калі пакіну гэтую дарогу, буду нешчаслівы”.
8 сакавіка 2008 года ў Шчучыне былі складзены вечныя абяцанні. Святарскія пасвячэнні адбыліся ў Лідзе ў касцёле піяраў 16 мая 2009 года.
“Вялікая апора для ўсіх святароў – гэта бацькі. Я гэта зразумеў яшчэ ў семінарыі. Калі прыязджаў дадому, бацькі казалі, што кожны дзень моляцца за мяне. Тады я зразумеў, чаму крызісныя сітуацыі ў жыцці вырашаюцца так хутка: гэтаму садзейначае малітва таты і мамы, самая моцная малітва”.
Першыя два гады айцец Віталій служыў як святар у Польшчы ў горадзе Еленя Гура. Апошнія чатыры гады працуе ў Шчучыне. Займаецца з моладдзю і міністрантамі.
“Сёння я не ўяўляю, што гэтае жыццё можна пражыць інакш, без Бога. Вядома, здараюцца не толькі радасныя моманты. Але калі давяраеш Богу, Ён заўсёды цябе падтрымае. І калі ў пакліканні для цябе сапраўды важны Бог, то нават цяжкасці будуць прыносіць табе радасць. Галоўнае пра гэта не забыцца, што часамі здараецца і ў маім жыцці. Проста трэба жыць з Богам, быць натуральным, упусціўшы Яго ў сваё жыццё. Проста верыць і любіць, без усялякіх чаканняў, як гэта рабіла святая заступніца майго манаскага жыцця Тэрэза ад Дзіцятка Езус. Веру, што ўсё маё жыццё ў руках Бога. Усё ў маім жыцці залежыць ад Яго”.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 18 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.