ГРОДНА
Панядзелак,
09 снежня
2024 года
 

Варта ведаць (64)

Варта ведаць

•  У Глушыцы пад Валбжыхам скончыўся “Жывы Бэтлеем”. Гэта была самая вялікая жывая батлейка ў Польшчы. Яе самастойна падрыхтавалі мясцовыя жыхары і самі ж у ёй выступілі. На плошчы больш за гектар, вакол свайго касцёла, яны паставілі 21 хатку і некалькі загонаў для жывёлы. Усяго ў “Бэтлееме” выступіла звыш 60 чалавек, яшчэ столькі ж дапамагала ў падрыхтоўцы. Арганізатары падлічылі, што толькі за тры першыя дні “Жывы Бэтлеем” наведала каля 8 тысяч чалавек.  

    “Будзем радавацца ў дзень нашага збаўлення” – гэтыя словы з гаміліі папы Льва Вялікага Святы Айцец пажадаў размясціць на традыцыйным памятным абразку, які быў падрыхтаваны Ватыканскім выдавецтвам з нагоды Божага Нараджэння. Яго ўпрыгожвае рэпрадукцыя гравюры “Адарацыя Пана Езуса анёламі”, выкананая італьянскім мастаком Карла Марата ў тэхніцы аквафортэ. Пад подпісам Пантыфіка размешчаны лагатып Юбілейнага года міласэрнасці.
   
   •  З 28 снежня па 1 студзеня ў Валенсіі адбывалася 38-я Еўрапейская сустрэча моладзі – “Пілігрымка даверу праз зямлю”, арганізаваная Экуменічнай супольнасцю Тэзэ. Сёлета яе дэвізам былі словы: “Мужнасць міласэрнасці”. У Валенсію прыбыло каля 30 тысяч маладых жыхароў еўрапейскага кантынента. Ужо традыцыйна самай шматлікай этнічнай групай сталі палякі – 3 тысячы ўдзельнікаў, на другім месцы аказаліся ўкраінцы – каля 2 тысяч, затым немцы і французы – па паўтары тысячы, потым італьянцы – больш за тысячу чалавек. Еўрапейскія сустрэчы моладзі адбываюцца з 1978 года на мяжы старога і новага года, кожны раз у новым горадзе кантынента. Да гэтага часу маладыя хрысціяне сустракаліся ў 23 гарадах.
     
    Папе Францішку прысуджана Міжнародная прэмія імя Карла Вялікага. Кіраўнік Залы друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі заўважыў, што Святы Айцец раней ніколі не прымаў прэмій і ўзнагарод, прызначаных яго асобе. Такім чынам, гаворка ідзе пра выключную падзею. Пантыфік імкнецца яшчэ раз сказаць аб міры, супольна маліцца аб ім, заклікаць Еўропу да дзейнасці на карысць міру, як унутры сваіх межаў, так і ва ўсім свеце. Значным аспектам сёлетняй Міжнароднай прэміі імя Карла Вялікага з’яўляецца той факт, што яна была ўпершыню прысуджана асобе, якая не паходзіць з Еўропы.
   
   •   Католікам у Нарвегіі неабходна большая катэдра. Старая катэдра св. Олафа ў Тронхейме аказалася замалой для каталіцкай супольнасці, якая там хутка развіваецца. Калі катэдру будавалі ў 1973 г., супольнасць налічвала 500 чалавек, а сёння іх больш за 6 тысяч. Месяц таму было распачата будаўніцтва новай катэдры, якой будзе карыстацца каталіцкая супольнасць, што складаецца са ста нацыянальнасцей. Св. Імшы ў новай катэдры будуць адпраўляцца на 8 мовах, а сядзячых месцаў будзе больш за 500. Святыню адчыняць вясной 2017 года.

be.radiovaticana.va; niedziela.pl; pch24.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  23

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.