ГРОДНА
Аўторак,
14 студзеня 2025 года |
Заява Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 61-ым пленарным пасяджэнні 4 лютага 2016 г. абмеркавала пытанне, звязанае з нядаўнім выказваннем Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леаніда Гулякі, якое датычыла дзейнасці каталіцкага Касцёла ў нашай краіне.
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі лічыць неабходным звярнуць увагу на наступнае:
1. Справа падрыхтоўкі святароў з’яўляецца выключна ўнутранай справай Касцёла, які клапоціцца пра сваю будучыню (дарэчы, у гэтым годзе 19 чалавек распачалі навучанне ў семінарыях Беларусі і ў манаскіх семінарыях за мяжой), і абвінавачваць яго ў незацікаўленасці і недастатковай “працы з кадрамі” беспадстаўна.
2. Каталіцкая тэалагічная акадэмія імя святога Яна Паўла ІІ зарэгіставана. Цяперашні этап – атрыманне зямельнага надзелу, далей – узвядзенне будынка, і толькі пасля гэтага акадэмія распачне сваю дзейнасць, што таксама з’яўляецца выключна ўнутранай справай Касцёла.
3. Іншыя ўзнятыя спадаром Леанідам Гулякам тэмы могуць быць абмеркаваны пры асабістай сустрэчы Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей. †

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 352 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.