ГРОДНА
Аўторак,
14 студзеня 2025 года |
Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры! Дарагія Дыяцэзіяне!
Любоў Бога да нас адкрылася ў тым, што Бог паслаў у свет Сына свайго Адзінароднага, каб мы жылі праз Яго.
(1 Ян 4, 9)
(1 Ян 4, 9)
У свята Уваскрасення Пана у нашых святынях гучыць радасны спеў “Алелюя!”. З вуснаў і сэрцаў вернікаў плывуць словы старажытнай песні: “Вясёлы дзень для нас настаў!”. Раскалыханыя званы на касцёльных вежах абвяшчаюць усяму свету Добрую Навіну, што Езус Хрыстус сапраўды ўваскрос. Пасля цяжкасцей мукі, пасля таго, як памёр на крыжы і быў пакладзены ў магілу, наш Збаўца ўстаў з мёртвых і яснее бляскам сваёй Боскай хвалы.
Хвалебная перамога Хрыста над смерцю – гэта аснова нашай хрысціянскай надзеі. Гэтую надзею не здольны перамагчы ніякі смутак, неспакой, цярпенні нашага зямнога жыцця. Таму што мы верым: уваскрослы Збаўца жывы і Ён з намі ва ўсе дні, ажно да сканчэння веку. Мы верым, што Ён вядзе нас па дарогах штодзённасці ў тую айчыну, дзе няма смерці, дзе пануе вечная радасць. Таму ва ўсіх выпрабаваннях і перажываннях “мы атрымліваем поўную перамогу праз таго, хто палюбіў нас” (Рым 8, 37). †

У моцы і радасці ўваскрослага Хрыста шлю Вам, дарагія Браты і Сёстры, мае сардэчныя пажаданні. Няхай Велікодныя святы будуць бласлаўлёным часам для кожнага з Вас. Няхай у Пасхальнай таямніцы Хрыста новым бляскам заззяе праўда аб Богу, багатым на міласэрнасць, які так “палюбіў свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае” (Ян 3, 16). Няхай гэтая праўда веры напоўніць Вашыя сэрцы радасцю, даверам, супакоем і мужнасцю.
Кожнага з Вас я ахінаю сваёй малітвай, жадаю Божага бласлаўлення, здароўя і шчодрых ласкаў ад уваскрослага Пана.
Радаснага Алелюя!
Кожнага з Вас я ахінаю сваёй малітвай, жадаю Божага бласлаўлення, здароўя і шчодрых ласкаў ад уваскрослага Пана.
Радаснага Алелюя!
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 352 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.