ГРОДНА
Панядзелак,
09 снежня 2024 года |
XIII Нядзеля звычайная
З Eвангелля св. Лукі
Калі набліжаліся дні ўзнясення Езуса, Ён цвёрда вырашыў ісці ў Ерузалем і выслаў пасланцоў перад сабою. Пайшоўшы, яны ўвайшлі ў самаранскую вёску, каб падрыхтаваць Яму побыт. Але там не прынялі Яго, бо Ён накіроўваўся ў Ерузалем. Калі вучні Якуб і Ян убачылі гэта, сказалі: “Пане, хочаш, мы скажам, каб агонь сышоў з неба і знішчыў іх?”. Але Ён, павярнуўшыся да іх, забараніў ім. I пайшлі ў іншую вёску. Калі яны былі ў дарозе, хтосьці сказаў Яму: “Я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў”. Езус сказаў яму: “Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя – гнёзды, а Сын Чалавечы не мае, дзе схіліць галаву”. А другому сказаў: “Ідзі за Мною”. Той адказаў: “Пане, дазволь мне спачатку пайсці і пахаваць айца майго”. Але Езус сказаў яму: “Пакінь мёртвым хаваць сваіх мёртвых, а ты ідзі і абвяшчай Валадарства Божае”. Яшчэ іншы сказаў: “Я пайду за Табою, Пане, але спачатку дазволь мне развітацца з хатнімі маімі”. Езус жа сказаў яму: “Ніводзін, хто паклаў руку сваю на плуг і азіраецца назад, не надаецца да Валадарства Божага”.†
Лк 9, 51–62
Вера і вольнасць
“Дазволь мне пахаваць айца майго”. Некаторыя экзэгеты тлумачаць: “дазволь мне захаваць айца, апекавацца ім да смерці”. Наступная ўмова ўжо больш суровая. Але і тут адказ не пакідае сумненняў: у абвяшчэнні Божага Валадарства гаворка ідзе пра справу найважнейшую, неадкладную. Калі хтосьці яе зразумее, то ўсе сілы, усяго сябе ён уключыць у яе здзяйсненне. Рука, прыкладзеная да плуга, павінна падключаць таксама і зрок. Ён павінен быць накіраваны ў будучыню, ахоплены надзеяй. Мінулае ўжо не можа быць кропкай адліку. Крочанне за Езусам і далучэнне да абвяшчэння Яго Валадарства не прадугледжвае ніякіх выключэнняў і ваганняў.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 23 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.